Мядзведзі астуджаюцца ў басейне, а такін у балоце. Як гарадзенскія жывёлы пераносяць спякоту

Найцяжэй даводзіцца паўночным жывёлам – а гэта многiя капытныя. Яны імкнуцца больш часу праводзіць у цяньку. У драпежных жывёл ёсць свае басейны, дзе яны могуць ахаладзіцца. Некаторых жывёл супрацоўнікі заапарка абліваюць вадой са шлангаў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >


“У жывёл адкрыты вальеры – як унутраныя, так і вонкавыя, яны могуць у любы час заходзіць і хавацца. Раз у дзень многіх жывёл паліваем. Сочым пастаянна, каб у іх была вада і абавязкова чыстая. Варта адзначыць, што мядзведзі навучыліся пераносіць спякоту – яны пастаянна прымаюць ванны. А вось, напрыклад, такiн у спякотнае надвор’е любіць ў балоце пакачацца”, – распавяла заатэхнік заапарка Вольга.

 

 

Ужо з панядзелка сіноптыкі абяцаюць на большай частцы Беларусі пахаладанне. Як людзям, так і жывёлам стане значна лягчэй.