Усё са смецця: у цэнтры Гродна адкрылася трэш-арт выстава

|

Гарадзенскі калекцыянер выкарыстоўвае для стварэння ўласных інсталяцый старыя лялькі, лыжы, калаўроты, абразы і многае іншае. Бачыць у непатрэбных прадметах мастацкі вобраз – адметная рыса творчасці аўтара. Здавалася б многія рэчы ніяк не асацыююцца з мастацтвам, але Алег Ёрш на гэта глядзіць зусім па-іншаму.

 

“Гэты напрамак называецца трэш-арт або смеццевае мастацтва. Я даю другое жыццё старым непатрэбным рэчам. Сябры іх аддаюць, але я магу і ў сметніцу зазірнуць. Там бывае шмат цікавага. Іншы раз ідзеш па вуліцы, глядзіш на рэчы і адразу нараджаюцца ідэі. У параўнанні з мінулым годам на выставе з’явіліся і новыя работы”, – кажа Алег. Выстава ў гэтым месцы адкрылася ўжо другі раз: летась Алег Ёрш прэзентаваў свае працы таксама ў дворыку ABC.

 

 

Смеццевым мастацтвам Алег займаецца ўжо больш за восем гадоў. Многія работы з яго калекцыi хацелі набыць і нават за нядрэнныя грошы, але аўтар адмаўляецца прадаваць іх, бо ў будучыні плануе яшчэ з імі паездзіць. Усяго ў калекцый майстра каля 50 работ. Таксама Алег Ёрш – уласнік вялікай калекцыі прасаў, якую можна пабачыць у адмысловым музеі.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >