У “Зялёнага дазора” пытанняў больш няма: будаўнікі хутка вырашылі праблемы з дрэвамi
Нагадаем, актывісты “Зялёнага дазору” звярнуліся ў інспекцыю па прыродных рэсурсаў з нагоды пашкоджаных дрэваў на тэрыторыі будучага Парка. У выніку дазорныя атрымалі падзяку, а будаўнікі – прадпісанне, дзе трэба было правесці да 15 ліпеня працу па “лекаванню” пашкоджаных дрэў.
Фотафакт: пры будаўніцтве Парку высокіх тэхналогій у Гродне пашкодзілі дрэвы ў даліне Юрыдыкі
Зварот “Зялёнага дазора” падзейнічаў: будаўнікі пачалі выпраўляць хібы ва ўпарадкаванні парку ля гарадзенскага ПВТ
Будаўнікі зрабілі сваю працу хутка, і ўжо 7 ліпеня прадстаўнікі капiтальнай забудовы Гродна запрасілі актывістаў “Зялёнага дазору” на сустрэчу, каб паказаць праведзеную працу.
Актывісты былі здзіўлены ўбачаным, падзякавалі будаўнікам за працу і папрасілі іх у будучыні больш беражліва ставіцца да прыроды.
“Прыемна, што на наш зварот хутка адрэагавалі. Мы задаволеныя, што пытанняў ужо няма. Нам важны быў практычны вынік, і мы яго дасягнулі. Хочацца адзначыць, што часцей за ўсё мы вырашаем праблемы шляхам зносін напрамую з тымі арганізацыямі, ведамствамі, дзе адбываюцца парушэнні прырода-ахоўнага заканадаўства. І часцяком усе гэтыя праблемы застаюцца без агалоскі, па ўзаемнаму жаданню. Нашай мэтай з’яўляецца не масавы піяр, а рэальныя дзеянні”, – адзначыў прадстаўнік “Зялёнага дазору” Яўген Філімонаў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Самую першую інфармацыю пра тое, што рабіць, калі нехта наносіць шкоду прыродзе, можна знайсці ў даведніку “Зялёнага дазора”. Таксама можна атрымаць неабходныя кансультацыі на сайце і ў гарадзенскіх суполках дазора ў сацыяльных сетках FB ці ВК.