Журналістка “Твайго стылю” – сярод пераможцаў конкурса “Аб адукацыі нефармальна”

|

Удзел у фестывалі ўзялі больш за 200 асобаў 

 

Конкурс журналістскіх прац ладзіўся, каб адзначыць ролю і ўнёсак сродкаў масавай інфармацыі ў развіццё і прасоўванне нефармальнай адукацыі, як складніка адукацыі дарослых. Удзельнічаць у спаборніцтве маглі працы беларускіх журналістаў, апублікаваныя цягам 2015-2016 гадоў, прысвечаныя любым аспектам нефармальнай адукацыі.

 

Другое месца ў конкурсе гарадзенская журналістка атрымала за артыкул

 

“Не такая сацыялка”. Як інвалід-вазочнік з Ліды здзяйсняе мары – свае і чужыя

 

“Я вельмі ганаруся тым, што аказалася сярод пераможцаў конкурсу, бо гэта ацэнка не толькі маёй асабістай працы, але і эфектыўнасці нефармальнай адукацыі. Дыплома па журналістыцы я не маю, і ўсе веды ў гэтай галіне – вынік адукацыіі нефармальнай”, – зазначыла Ірына Новік, дзякуючы за ўзнагароду.

 

Чальцы журы, Галіна Басава і Вітаўт Руднік, абвяшчаюць вынікі конкурса

 

У адказ на такое прызнанне Ганна Басава, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі інстытута журналістыкі БДУ, адна з чальцоў журы, прапанавала Ірыне магчымасць атрымаць і фармальную адукацыю: “Па выніках конкурсу мы можам залічыць вас у шэрагі сваіх студэнтаў нават без сумоўя”.

 

Са словаў Вітаўта Рудніка, старшыні грамадскай арганізацыі “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”, асабліва прыемна віншаваць калегу, гарадзенку і сапраўдную журналістку, бо Ірына вучылася ў медыястудыі “Трэцяга сектара”. Паводле яго, чалавек можа стаць прафесіяналам незалежна ад наяўнасці дыплома, а “вучыцца каб дзейнічаць” заўсёды ёсць у каго, было б толькі жаданне.

 

Таццяна Кнацько з адукацыйнага цэнтра Ёханэса Раў 

 

Што да спецыяльнага прыза ад Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў, то ён не быў анансаваны ад пачатку конкурса. Са словаў Таццяны Кнацько, чальца журы ад гэтай установы, такім чынам вырашылі адзначыць унёсак у рашэнне праблем грамадства аднаго з аўтараў, што даслаў матэрыялы на конкурс.

 

Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі супраць гандлю людзьмі  

 

Дзеці ў цемры далі абяцанні планеце: як у Гродне самыя маленькія правялі Гадзіну Зямлі

 

Эксперты з сямі краін абмяркоўвалі ў Гродне, як змяніць сталасць і стаўленне да яе ў грамадстве  

 

Фестываль нефармальнай адукацыі ладзіцца ў Мінску ўжо шосты раз. У гэтым годзе ён прайшоў у межах праекта “Адукацыя дарослых у ХХІ стагоддзі: вучыцца каб дзейнічаць”.