“Ён такі ж стыляга, як і я”. У Гродне цінэйджар катаецца на легендарным Lowrider
“Ёсць горныя ровары, ёсць BMX, а гэта Lowrider. Гэта стыль амерыканскіх аўтамабіляў 1970-х гадоў. Пасля паспяховага выпуску аўто вытворцы пачалі рабіць і ровары. Дакладную гісторыю свайго апарата я не ведаю, але вядома, што ён быў адноўлены і набыты на аўкцыёне. Бацька ведаў, што я марыў пра такі ровар, і пры першай жа магчымасці ён яго мне купіў”, – распавядае Эміль.
“Такі ж стыляга, як і я”
Апарат каштаваў не танна. Колькі такіх ровараў засталося ў свеце – невядома. Паўднёвая Карэя і зараз выпускае падобныя ровары, але знатакі рэтра-тэхнікі падробку бачаць здалёк.
“Я захапляюся класічнымі аўтамабілямі, але атрымліваць правы мне яшчэ рана, таму пакуль я езджу на ўнікальным ровары. Падарунак бясцэнны і паказвае мяне і мой характар - мы з ім падобныя. Я апранаюся ў стыльную вопратку стрыманых адценняў і мой ровар таксама некідкага колеру. Я да ўсіх рэчаў стаўлюся спакойна і мой ровар таксама павольна пераязджае бардзюры. Ён такі ж стыляга, як і я”.
“Самакат у горадзе нават лепей за ровар”. Гарадзенец знайшоў для сябе самы зручны від транспарту
Дзяўчынам падабаецца, як ровар заходзiць у паварот
Многія гарадзенцы спыняюць Эміля ў горадзе і пытаюцца, на чым гэта ён ездзіць. Некаторыя шукаюць каля педаляў рухавік ад “Харлея”. Ёсць і тыя, хто просіць пракаціцца, але хлопец дазваляе толькі блізкім сябрам. Ровар абсталяваны сістэмай адсочвання GPS, застрахаваны і стаіць на ўліку.
“Некаторыя з зайздрасцю глядзяць, іншыя не разумеюць, як гэта ехаць на такім ровары. Дзяўчыны звяртаюць увагу і часам глядзяць, як ровар прыгожа ўваходзіць у паварот. Катацца на Lowrider вельмі зручна, сядзенне не б’е, можна абаперціся. Рукі ляжаць і адпачываюць на рулі, ёсць 7 перадач, што дазваляе не турбуючы сябе часта круціць педалі”.
У ЗША за такі ровар, могуць i машыну аддаць
Цана ровара сябе апраўдвае: усе дэталі вельмі якасныя, рама сталёвая. Ён мае два метры даўжыні і важыць 32 кілаграмы. Ёсць роспісы ручной работы. Сядзенне аздоблена аксамітам. На рулі мальтыйскі крыж, як і на многіх папулярных матацыклах.
Напрыклад, у Каліфорніі, калі чарнаскуры хлопец убачыць жывы Stiletto, дык можа папросту аддаць свой аўтамабіль за яго. Для іх гэта легенда, якая штурхала культуру лаўрайдынга. У Беларусі такіх ровараў няма.