У Гродне з’явілася копія галівудскай Алеі зорак

|

Ініцыятарам стварэння алеі выступіла дабрачынная арганізацыя “Цэнтр ПОРА”. “Гроднааблкінавідэапракат” ідэю падтрымаў і дапамог у рэалізацыі.

 

Зоркі спачатку хацелі размясціць на вуліцы каля кінатэатра, але з-за дажджоў яны б доўга там не праіснавалi, бо гэта простыя налепкі. Тады вырашылі наляпіць іх у кінатэатры, перад самым уваходам у залу.

 

 

На зорках напісаныя імёны Х’ю Джэкмана, Кайлі Міноўг, Анджэліны Джалі ды іншых знакамітасцей. Налепкі дакладна паўтараюць выявы зорак на Алеі Славы ў Галівудзе. Адна з зорак – пустая, без імя. Яна ўвасабляе талент беларускіх дзяцей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.


“Я лічу, што такой пазітыўнай акцыяй можна ўскалыхнуць моладзь, усё ж зоркі з імёнамі вядомых людзей. І я ўпэўненая, што многія не ведаюць, што знакамiтыя акцёры і музыкі таксама сутыкнуліся з сур’ёзнымі захворваннямі, і што яны іх перамаглі. Мне здаецца, моладзь зацікавіць дадзеная тэма, і анкалогія ў тым ліку”, – раасказала дырэктар “Цэнтра ПОРА” Ганна Ждановіч.

 

 

Апошнім часам цэнтр прыцягнуў да сябе вялікую ўвагу, дзякуючы незвычайным акцыям. Зараз арганізацыя плануе збіраць сродкі для людзей з захворваннямі. Дапамагчы анкахворым можна, даслаўшы дабрачынны смс на нумар 553.

 

На адкрыцці Алеі зорак выступалі пераможцы першынства Беларусі па бальных танцах сярод юніёраў Аляксандра Бузук і Мікіта Сенін, а таксама скрыпічны дуэт Dolce.

 

 

 

Купіць Power Bank PINENG PN-963 10000 mAh з бясплатнай дастаўкай