Фотафакт: У Гродне ў час дэмантажу радыёвышка ўпала на дарогу

|

У Гродне дэмантуюць старыя савецкія радыёвышкі-глушылкі

 

 

Аб’ект “5-16” пад грыфам “сакрэтна” праектаваўся на замову Міністэрства сувязі СССР у 1984 годзе. Дзве радыёвышкі вышынёй 124 метры і дзве па 60 метраў былі здадзены ў эксплуатацыю паблізу вёскі Панямунь пад Гродна 31 снежня 1986 года. Галоўнае іх прызначэнне – ствараць радыёперашкоды замежным радыёстанцыям. Праўда, выкарыстоўвалі вышкі як “глушылкі” ў Гродне нядоўга, іх пераарыентавалі на іншыя мэты: трансляцыю некалькіх праграм Усесаюзнага радыё, радыёстанцыі “Маяк”, усесаюзнага і рэспубліканскага вяшчання на замежныя краіны, пазней – FM-вяшчання.

 

Функцыянавалі вышкі да 2012 года. РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” прыняў рашэнне аб іх паэтапным дэмантажы. Восем гектараў зямлі ля вышак будуць перададзеныя гораду і рэкультываваныя. Магчыма, іх прапануюць інвестарам.