Футбольны манеж у Пышках абяцаюць пабудаваць восенню

|

Манеж у Пышках планавалі здаць яшчэ ўлетку, але будаўніцтва дагэтуль не пачалося. Тэрміны зацягнуліся з-за неабходных узгадненняў з МНС і іншымі структурамі.


“Гэты манеж будзе пабудаваны крыху інакш, чым у Пінску. Мы вельмі ўважліва паходзім да дадзенага праекта, таму што на яго аснове будуць будаваць манежы і ў іншых гарадах. Тым не менш, ужо праведзены тэндар, абраная арганізацыя, якая будзе будаваць аснову манежа. Штучны газон і дробка для яго ўжо ў Гродне. Праз 10-15 дзён будзе гатовая мембрана. У сярэдзіне верасня, спадзяюся, пачнецца ўкладка пакрыцця, а ў кастрычніку манеж будзе гатовы”, – перадае словы Сяргея Сафар’яна football.by.

 

 

На гэтым месцы ўжо ў хуткім часе з’явіцца новы футбольны аб’ект.

 

Праект рэалізуе АБФФ пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама. Манеж з’явіцца на тэрыторыі былога дзіцячага летніка “Юныя касманаўты”, побач з крытым лядовым катком Гродзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.

 

Манеж павінен перайсці ва ўласнасць ФК “Нёман”. Ён будзе круглы год служыць для падрыхтоўкі юных і дасведчаных футбалістаў, а ў перспектыве таксама для правядзення збораў розных каманд. Улетку пры неабходнасці ён можа выкарыстоўвацца і як выставачны цэнтр.

 

Канцэпцыя футбольнага манежа ў Пышках узгоднена, але колеры рэкамендавана змяніць

 

На месцы будаўніцтва футбольнага манежа ўсталявалі памятны знак

 

Футбольны манеж і стадыён “Абутнік” у Гродне плануюць здаць летам 2016 года