З электронных таргоў у шосты раз спрабуюць прадаць аэравакзал пад Гродна
Пачатковы кошт вакзала 126 рублёў. За гэтую суму патэнцыйны пакупнік атрымае вялікі 9-павярховы будынак з падвалам і тэхнічным падполлем, вадаправодам, каналізацыяй і электрасеткай. Акрамя самога аэравакзала, уласнік гатовы прадаставіць у арэнду на 51 год зямельны ўчастак плошчай больш за 1,14 га. Згодна з умовамі электронных таргоў, новаму гаспадару аэравакзала трэба будзе дабудаваць або рэканструяваць гэты аб’ект на працягу двух гадоў з моманту заключэння дамовы куплі-продажу, а прадпрымальніцкую дзейнасць на аб’екце неабходна пачаць ужо праз 6 месяцаў пасля яго ўводу ў эксплуатацыю.
Гарадзенскі аэравакзал знутры: што ўлады хочуць прадаць за адну базавую
Аўкцыён адбудзецца 5 верасня на электроннай пляцоўцы БУТБ “Маёмасць”.
Фота: БУТБ “Маёмасць”