Мікалай Верамеенка на Генерале Лі перамог у баях аўтамонстраў: “Прыдуркі з Хаззарта” могуць ганарыцца Atmo Rozzk-амі з Гродна

align=”” width=”725″ height=”483″ >


Генерал Лі –  увасабленне дзіцячай мары


Мікалай Верамеенка распавёў, што на стварэнне вобраза аўтамабіля яго натхніў амерыканскі серыял, папулярны ў часы яго дзяцінства – “Прыдуркі з Хаззарда”. Яго галоўныя героі з ветрыкам нясліся праз прыгоды на аранжавым Dodge Charger.

 

 

Нумар 01 на баку, сцяг канфедэрацыі на даху і надпіс “Генерал Лі” – гэтыя сімвалы, са словаў Мікалая, заўжды спадарожнічалі дзіцячым марам. Так што стварэнне яе копіі “генерала”  для аўтабаёў стала ўвасабленнем  даўніх жаданняў.

 

Памяць і дараваць. Жорсткія аўтабаі прайшлі пад Гродна

 

 

 

Адмарозкі  ці Atmo Rozzkі?   Залежыць ад абставін


Назва каманды нясе ў сабе галоўныя ідэі, што згуртавалі яе чальцоў: “Мы выкарыстоўваем толькі атмасферныя рухавікі без турбін і мяркуем, што яны прыўкрасныя, як ружы” – распавёў Мікалай. Сімвалы суполкі – перакрэсленая турбіна і чырвоная кветка ўпрыгожвалі і сцяг каманды, што развяваўся над машынай на крутых віражах двубояў монстраў.

 

 

У стылістыку каманды ўпісаўся і шлем пілота – рудыя лахманы “уцяпляюць” галаўны убор і бароняць галаву “ад марозу”. 

 

 

 

“У нас усё жостка”


Галоўнай асаблівасцю аўтамабіля і важным складнікам поспеху стала максімальна “жосткая” канструкцыя. “Наш аўтамабіль розніцца ад іншых найперш адсутнасцю штатнай падвескі. Ва ўсіх астатніх ёсць пружыны і амартызатары, а ў нас усё заварана на каркас бяспекі і ўзмоцнена сталёвымі профілямі”.

 

 

Меркаваннем механік каманды Яўгена Бакшэева, такія ідэі амаль немагчыма ў некага пазычыць – яны праходзяць “з фантазіі”. А дапамагае іх зрабіць рэальнасцю досвед працы з “жалезам” і прафесійная падрыхтоўка. Мікалай, напрыклад, мае спецыяльнасць аўтаслесара і апроч аўтамонстраў захапляецца матацыкламі.

 

 

Пілот аўтамонстра насамрэч кіроўца хуткай дапамогі


“Тое, што я працую кіроўцам на аўтамабілі хуткай дапамогі таксама дало пэўныя перавагі” – распавядае Мікалай Верамеенка, бо назапашаны вялікі досвед кіравання ў надзвычайных абставінах: “Калі чалавеку кепска і ад хуткасці залежыць нават жыццё, то давязу вельмі хутка, вельмі акуратна і з мінімальнымі рызыкамі.”

 

 

 

Яго “хуткая” пры неабходнасці можа ехаць па гораду “на сотні” і нават больш, але гэта будзе для усіх бяспечна. “Ужо выпрацавана рэакцыя і ёсць досвед.  Пад час руху ацэньваю сітуацыю на дарозе не на 2 метры, як шэраговыя кіроўцы, а на паўкіламетра наперад”.

 

“Кіруе ад той пары, як ногі пачалі даставаць да педаляў”


Заўзелі за Мікалая Верамеенку не толькі хлопцы-атмо-роззкі. Назірала за бітвай монстраў і яго мама. Да слова, менавіта “астанкамі” яе дублёнкі і шыньёна ўпрыгожаны шлем пілота. “Жудасна глядзець, як тваё дзіця збіваюць машынамі, але я ведала, што з ім нічога не здарыцца” – казала яна ўжо па сканчэнню спаборніцтва. 

 

 

“Ганаруся ім, ён маладзец – ішоў да сваёй мары ад маленства”. З яе словаў, Мікалай спрабаваў круціць руль ужо гадоў ад трох, а “як толькі ногі пачалі даставаць да педаляў, пачаў кіраваць машынай.  “На лецішчы ў 10 гадоў ужо сам ездзіў”. “Сёння ён, напэўна, самы счаслівы чалавек” – кажа мама пілота.

 

 

Хто “разрульваў” разборкі аўтамонстраў? Амкадор-352 “Азотспецтранса” з Іванам Здановічам за рулём

 

 

Гэта былі  трэція баі, ў якіх каманда брала ўдзел, але раней  падняцца “на тумбачку” яе прадстаўнікам не удавалася. Гэтым разам досвед, праца і фартуна спрацавалі на гарадзенскіх Atmo rozzk-аў.

 

 

Так што “Прыдуркі з Хаззарта” могуць ганарыцца – вырасла дастойная змена.

 

 


 

Здымкі аўтаркі