Юніёрская зборная Беларусі па баскетболе заняла 8-е месца на чэмпіянаце Еўропы

|

Яшчэ на выхадзе ў паўфінал беларускi саступілі камандзе Германіі – 53:69 (12:16, 06:22, 11:12, 24:19).

 

У матчы за 5-8 месцы нашы дзяўчаты прайгралі зборнай Літвы – 68:71 (13:15, 15:19, 16:19, 24:18).

 

Апошні матч за 7-8 месца чэмпіянату таксама склаўся няўдала для каманды Аляксандра Шымкавяка. Яго падапечныя прайгралі зборнай Чэхіі – 58:84 (13:35, 17:14, 14:14, 14:21).


Беларускія баскетбалісткі ставяць рэкорды пад кіраўніцтвам гарадзенскага трэнера

 

Вынік – 8-е месца на Чэмпіянаце Еўропы – можна назваць удалым, бо каманда паказала лепшы вынік на спаборніцтвах сярод усіх беларускіх моладзевых зборных па баскетболу.

 

Адразу пасля апошняй гульні Аляксандр Шымкавяк пакінуў запіс на сваёй старонцы на фэйсбуку:


“Дзякуй камандзе! Біліся з чыстым сумленнем і да канца!”

 

У складзе юніёрскай зборнай каманды Беларусі на чэмпіянаце Еўропы гулялi 7 гарадзенскіх баскетбалістак: Юлія Васілевіч, Улляна Скіба, Яна Галякова, Ангеліна Крышчык, Дыяна Бачкарова, Ірына Грыгор’ева i Яна Яхнавец.

 

Аляксандр Шымкавяк з’яўляецца заслужаным трэнерам Беларусі, які працуе з гарадзенскай “Алімпіяй” і юніёрскай зборнай.