Mirum Music Festival 2016: што запомнім?

 

 

Лянота і тусоўкі міма феста


Першы дзень прайшоў спакойна і без чаканых усімі чэргаў. Зоркай вечару быў брытанскі Red Snapper, які выступіў у Беларусі ўпершыню і пакінуў пасля канцэрта толькі пазітыўныя эмоцыі. Другі дзень, як і першы, не прынёс натоўпаў, якія абяцалі арганізатары.

 

 

Самыя  раннія птушкі фэста – жыхары намётавага гарадка. Там жыццё кіпела ад самага світанку.

 

На другі дзень з’явілася ўражанне, што двухдзённая імпрэза гэта крута, але канцэрты павінны пачынацца трошкі раней чым а 18-ай. Час да пачатку выступаў прайшоў у чаканні. Удзень нехта гуляў у настольныя гульні, нехта наведваў музей Мірскага замку, іншыя папросту сядзелі на пуфах і слухалі, як рыхтуюцца артысты.

 

 

 

Музыка


Арганізатары запрасілі на фестываль вельмі разнастайныя гурты. З аднаго боку, гэта модна і кожны мог знайсці нешта для сябе. З другог – сапраўдныя меламаны могуць паскардзіцца, што атрымалася занадта папсова. Фестываль 2016 года зрабіў Мірум месцам для ўсіх.

 

 

Найбольш чаканым выступам стаў гурт Onuka, і тут усе чаканні споўніліся – дзяўчаты былі як заўсёды прыгожымі, далі публіцы шмат цеплыні, эмоцыі, а таксама ўзнёслых момантаў і нават успамінаў пра гадавіну аварыі ў Чарнобылі.

 

 

Што тычыцца беларускай групы NAVI – яны выступілі таксама добра, але на такога тыпу фестывалі як Мірум хацелася б трошкі менш слодычы і больш шаленства.

 

 

 

Мужыкі, якія любяць распранацца

 

 

Надоўга запомніцца выступ групы, якая ў другі дзень адкрывала канцэрт – Prokop Jnr & Klaxons Brass. Найперш – яны музыканты з вялікай літары. Ад сцэны біла энергія – як ад музыкаў, што прадставілі вельмі цікавы матэрыял, заснаваны на арыентальных рытмах, так і лідара, які зусім адляцеў на сцэне і паказаў сапраўднае шоў, а таксама – як кажуць тыя, хто стаяў побач сцэны – выступіў без майтак пад белым адзеннем.

 

0 align=”” width=”725″ height=”483″ >

1 align=”” width=”725″ height=”483″ >

 

Сваім іміджам уразілі літоўцы з Beissoul & Einius.  Вакаліст гурта падабраў чорнае футра пад вельмі кароткія шорты, а ў другой палове выступу надзеў доўгі чырвоны плашч, з-пад якога таксама выглядалі голыя ногі.

 

 

Дапаўняў вобраз залаты абутак. На жаль – імідж запомніцца больш, чым музычны бок калектыву.

 

 

 

Танцы


У першы дзень публіка разагравалася доўга, але на другі дзень чакаць не прыйшлося. Афрыканскія рытмы падчас канцэрта Prokop Jnr & Klaxons Brass прыцягнулі да сцэны першых танцораў. Публіка ашалела пад рытмы Magicool  – пазітыўная энергічная музыка не дазваляла не рухацца. Разагрэтымі ўсе засталіся да канца вечара. Тых, каму было мала, чакала яшчэ начная дыскатэка.

 

 

 

Надвор’е


З улікам спецыфікі гэтага лета – надвор’е паспрыяла фестывалю. Дні былі сонечнымі настолькі, што некаторыя нават паспелі загарэць. Тым, хто ночыў у намётах, запомніцца аднак і вялікі холад у першую ноч. Дождж пайшоў толькі ў другі дзень і не быў доўгім, а невялікія кроплі з неба пад выступ Onuka можна лічыць нават рамантыкай.

 

 

 

Смачная ежа і кава


Сёлета фудкорт не быў надта багатым, але гарадзенцаў радавала прысутнасць любімай кавярні “Наша кава”. Усе хвалілі таксама мінскія фалафелі ад Ележжеле і бургеры. 

 

 

Для галодных знайсці ежу не было праблемай.

 

 

У перапынках паміж выступамі вядучая запытвалася ў слухачоў, каго б яны хацелі пачуць на наступны Mirum Music Festival. Змены, якія адбыліся ў гэтым годзе, – пазітыўныя, таму ёсць шанец бачыць фестываль цікавым і надалей.