Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

|

Інфармацыя пра тое, што прапаў 33-гадовы гарадзенскі таксіст, стала з’яўляцца ў нядзелю, 14 жніўня. Раніцай 15 жніўня стала вядома, што машыну знайшлі ў лесе каля Капцёўкi. Нібыта, яе салон быў у крыві, аднак гэта аказалася чуткай.

 

Праваахоўнікі падцвердзілі факт забойства гарадзенскага таксіста

 

Каля абеду з’явілася інфармацыя, што таксіста знайшлі мёртвым каля Гібуліч. Смерць мужчыны пацвердзіла на сваёй старонцы Вконтакте жонка брата загінулага.

 

У таксіста засталася жонка і маленькая дачка.