Кандыдат у парламент расказаў гарадзенцам пра малы памежны рух
Актывісты раздавалі гарадзенцам інфармацыйныя буклеты аб малым памежным руху і адказвалі на пытанні гараджан.
“Пытанне малога памежнага руху цікавіць жыхароў памежнай тэрыторыі, а наш горад ёй і з’яўляецца. У праграме партыі БНФ ёсць пытанне аб актывізацыі рэальнага запуску МПР. Таму цяпер мы праводзім сумесную акцыю з актывістамі МПР, каб распавесці людзям, што такое малы памежны рух, навошта ён, якія тэрыторыі ўваходзяць у праект і г.д. Дагавор па памежным руху падпісаны даўно, ён проста сабатаваўся беларускім бокам. Зараз на высокім узроўні зноў падымаецца гэтая тэма – Аўгустоўскі канал, бязвізавы рэжым. Мне здаецца, гэта тая тэма, пра якую трэба казаць акурат цяпер”, – сказаў Вадзім Саранчукоў.
Гродна стане бязвізавым для турыстаў разам з Аўгустоўскім каналам
Што такое малы памежны рух?
Пасля пашырэння Еўрасаюза ў 2004 годзе і далучэння новых краін да Шэнгену ў 2007, паездкі беларусаў на Захад ускладніліся. В 2006 годзе ў ЕС прынялі Рэгламент пра Малы памежны рух. Ён дазваляе “трымаць межы прыадчыненымі” для суседзей для абгрунтаваных паездак у сямейных, культурных, сацыяльных і эканамічных метах. Для гэтага падпісваюцца дамовы з краінамі-суседзямі ЕС пра бязвізавы рух у межах 30-50 кіламетраў ад мяжы.
Малы памежны рух: як працуе, чаму беларускія ўлады супраць і калі ён з’явіцца на Гарадзеншчыне
align=”” width=”725″ height=”544″ >