Сярод гарадзенскіх студэнтаў шукаюць Дарыяна Грэя

|

– Гэта будзе вялікі спектакль, – кажа рэжысер Георгій Войтка (на фота ніжэй). – Рэпетыцыі ўжо ідуць. Але нам патрэбныя яшчэ акторы на ролі, у тым ліку і на ролі без слоў. Ніякіх асаблівых патрабаванняў да актораў няма. Але перавагу аддамо тым, хто хоча вучыцца. Вядома, пасля спектаклю яны і надалей змогуць працаваць з намі.

 

 

Прайсці праслуховаўнне можна ў аўторак, чацвер і суботу з 18.30 да 21.00 у аудыторыі №204 фізіка-тэхнічнага факультэту ГрДУ. Ці падыйсці ў Медыяцэнтр у галоўным корпусе ўніверсітэту. Кантактны тэлефон – 3744446 МТС.

 

Незалежная трупа “6-я Студия”: “Пакуль людзі будуць задаваць сабе пытанні – тэатр не памрэ”

 

Аматарскі тэатр “6-я Студыя” з’явіўся ў Гродне два гады таму. Яго мэту – уцягваць гледача ў комплексны роздум. Паўгода таму прайшла прэм’ера першага спектакля “За зачыненымі дзвярыма” французскага драматурга Жан-Поля Сартра. Зараз трупа рыхтуе пастаноўку “Дарыян” па матывах п’есы Оскара Уайльда. Прэм’ера спектаклю запланавана на лістапад. Галоўным героем пастаноўкі будзе наш сучаснік, які бачыць сны пра Дарыяна Грэя.