У Гродне неўзабаве адкрыецца першы ў Беларусі філіял Парку высокіх тэхналогій

Як паведаміў дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, пасля таго як будаўнікі прыступілі да дэмантажу зношаных канструкцый, спатрэбіліся дадатковыя работы, не прадугледжаныя пачаткова.

 

– Гаворка ідзе аб поўнай замене перакрыццяў і даху. Моцнымі тут апынуліся толькі сцены казармаў 1905 года пабудовы, – адзначыў генеральны дырэктар трэста “Гроднагарбуд” Сяргей Кнэхт ў пачатку рэканструкцыі комплексу.

 

Філіял Парку высокіх тэхналогій адкрыюць у Гродне вясной 2016 (так і не адкрылі)

 

Зараз былы ваенны гарадок змяніўся. У зону работ былі ўключаныя пойма рачулкі Юрыздыкы, а таксама стары мост, уведзены ў эксплуатацыю ў 1913 годзе. Ён перанёс дзве сусветныя вайны і цудам ацалеў. Рэстаўраваў 40-метровы мост філіял “Аўтамост” “Гроднааблдарбуда”. Цалкам заменена палатно моста, апоры ўмацавалі металаканструкцыямі. Пасля адкрыцця філіяла Парку мост будзе выключна пешаходным.

 

 

Ці знойдуць косткі на тэрыторыі былога “Пагранатраду” на Горкага?

 

Даліна Юрыздыкы таксама папрыгажэла. Рабочыя “Гроднамеліявадгаса” ачысцілі рэчышча, прывялі ў парадак берагі, узмацнілі падпорнымі сценкамі стромкія адхоны. Упарадкавана набярэжная, з’явілася некалькі пешаходных перакідных масткоў. Радуе вока альтанка, побач з ёй сонечны гадзіннік у гранітным корпусе. Усюды пракладзены пешаходныя дарожкі, да якіх з вуліцы Горкага можна будзе спусціцца па лесвічках. Пасля адкрыцця філіяла Парку патрапіць сюды зможа кожны жадаючы.

 

Рабочыя пашкодзілі дрэвы пры будаўніцтве ПВТ

 

Трэст “Гроднагарбуд” за год рэканструяваў чатыры казармы. Адна з іх з боку вуліцы Міцкевіча пераабсталяваная пад бізнес-інкубатар, разлічаны на 65 працоўных месцаў, другая стане адміністрацыйным будынкам філіяла. У трэцяй адкрыўся каворкінг-цэнтр. Тут будзе панаваць камфортная атмасфера для камунікацыі і навучання самым сучасным IT-тэхналогіях. Больш просты варыянт бізнес-інкубатара размяшчаецца ў чацвёртым будынку, у якім будуць праводзіцца розныя семінары.

 

Як працуе першы ў Гродне каворкінг?