Паралімпійскія гульні: гарадзенец Аляксандр Трыпуць заваяваў бронзавы медаль у кіданні дзіды
Свой снарад гарадзенскі спартсмен адправіў на 23,56 м, прапусціўшы наперад грэка Маналiса Стефаноўдакiса (29,45 м, паралімпійскі рэкорд) і прадстаўніка Мексікі Фелікса Луіса Альберта Сепеду (25,92).
Гэта першы медаль для Гарадзенскай вобласці (другi для Беларусі) і заслужаная ўзнагарода для самога Аляксандра і яго трэнера Валерыi Арловай.
Нагадаем, Аляксандр Трыпуць з’яўляецца сцяганосцам зборнай Беларусі на паралімпіадзе. Спартсмен ужо ў 2004 годзе быў на гульнях у Афінах і тады ён стаў чэмпіёнам, выступаючы сярод спартсменаў з парушэннямі зроку. Але ў 2013 годзе Аляксандр выпаў з акна і зламаў хрыбетнік, і з таго часу ён прыкаваны да інваліднай калясцы. Не гледзячы ні на што, спартсмен паставіў мэту паехаць на Алімпіяду ў 2016 годхе ў Рыа і заваяваць медаль. Што ўласна ў яго і атрымалася.