У гарадзенскіх тралейбусах загаварылi пра гісторыю

|

На працягу трох гадзін на некалькіх маршрутах горада працавалі экскурсаводы. Напрыклад, у тралейбусе №1, які накіроўваўся з Фолюша на “Азот” працаваў Мікіта Каранкевіч, які распавядаў пра вуліцы і месцы звязаныя з гэтым маршрутам.


“Я студэнт гістфака, люблю і жыву гісторыяй нашага горада. Акцыю вырашыў падтрымаць, бо лічу, што важна ў перадсвяточны дзень распавядаць гарадзенцам пра іх багатую гісторыю. У асноўным я распавядаў пасажырам гісторыю вуліц і месцаў, якія былі па маршруце. Пачынаў распавядаць пра млыны, пабудаваныя па загадзе Антонія Тызенгаўза, а сканчаў Курганам Славы”.


 

Людзі, якія заходзілі ў транспарт, спачатку здзіўляліся, а потым уважліва слухалі. Пры выхадзе многія пасажыры дзякавалі студэнту за цікавы апавед.

 

 

“Ініцыятыву моладзі мы падтрымалі, бо не кожны жыхар горада, а тым больш госць, ведаюць гісторыю Гродна. І дзе, як не ў грамадскім транспарце, можна сабраць людзей і даносіць інфармацыю. Мы вельмі рады, што правялі ​​акцыю, водгукі атрымалі толькі станоўчыя. Я спадзяюся, што гэта не канец, і такім акцыям быць”, – распавёў намеснік дырэктара тралейбуснага ўпраўлення Андрэй Эйсмант.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >