“Велапрабег адбудзецца пры любым надвор’і”. Гарадзенцаў запрашаюць адзначыць Дзень без аўтамабіля

|

Традыцыйна ўдзельнікі прабегу стартуюць з Савецкай плошчы. Аматары веларуху збяруцца на месцы старту ў 11.30-12.00, каб пачаць рух па маршруце: пл. Савецкая, – вул. Маркса – пр-т Касманаўтаў – Румлёўскі мост – пр-т Купалы – вул. Сав.пагранічнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясенняя – БЛК – вул. Горкага – пл. Савецкая.

 

З-за непрадказальнага надвор’я праграма прадугледжвае толькі велапрабег. Але каб палепшыць час пасля мерапрыемства, “ВелаГродна” разам з барам “Несцерка” прапануе аматарам двухколавага транспарту наведаць піцейную ўстанову, дзе ўдзельнікаў прабегу будуць частаваць бясплатна гарбатай. Таксама бясплатны чай на фінішы будзе раздаваць Чырвоны крыж.


“Хутчэй за ўсё, надвор’е на велапрабегу будзе дрэннае, бо сіноптыкі ўжо другі тыдзень абяцаюць дождж. Дарэчы, у нас заўсёды на дзень без аўтамабіля альбо дождж, альбо град. Але мерапрыемства адбудзецца пры любым надвор’і, бо яно ўзгоднена і перанесці яго нерэальна. Таму гарадзенцам прапануем апранацца цяплей і браць дажджавікі. Пасля запрашаем усіх у “Несцерку” піць чай”, – сказала старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “ВелаГродна “Юлія Каляда.

 

Як прайшоў апошні масавы велапрабег у Гродне глядзіце ў рэпартажы Ад ксяндзоў да генералаў: у Гродне масавым прабегам адкрылі веласезон