Да канца года ў Гродне заменяць 15 км цепласетак
Пра гэта паведаміў генерадьны дырэктар “Гроднаэнерга” Уладзімір Шатэрнік.
На забеспячэнне надзейнасці працы сістэм энергазабеспячэння да 2015 года будзе накіравана 158,7 мільёнаў даляраў.
На Гродзенскую ТЭЦ-2, якая забяспечвае 76% цэнтралізаванага ацяплення і гарачага водазабеспячэння Гродна, выдаткуюць 154 мільёна даляраў, каля 3,7 мільёнаў – на Паўночную ТЭЦ.
Штогод плануецца замяняць не мньш за 10 км сетак.
Аднак праблема бяспекі застаецца актуальнай: на сёння толькі 141 км (28,7%) гарадскіх цепласетак – сучасныя папярэдне ізаляваныя трубы. Таму патэнцыйна небяспечныя ўчасткі правераць дадаткова.
За апошнія 10 гадоў у рэканструкцыю цепласетак Гродна ўкладзена 43 мільёна даляраў – рэканструявана 45 км, насосная па вуліцы Бялушы, пабудавана 23.7 км новых сетак.
З-за прарыву цеплатрасы, які здарыўся ў 2 гадзіны ночы 18 снежня мінулага году, палова горада засталася без гарачага водазабеспячэння, а некалькі сямей без жытла. Тады супрацоўнікі МНС выратавалі ад кіпеню 11 чалавек.
Паводле http:// belta.by
Здымак Вольгі Камягінай з архіву “Твайго стылю”