“Нёман” пачаў другі круг з паразы

|

Не паспелі мы забыць першы круг чэмпіянату, як стартаваў другi. “Нёман” за час перапынку паспеў адпачыць і пагуляць на міжнародным турніры ў Літве, а таксама праглядзець пачаткоўцаў. Агулам, каманда перапынак правяла з карысцю, сумясціла прыемнае з карысным.

 

Першым супернікам гарадзенцаў у другім крузе стала каманда “Славія” з Мозыра. Паўднёўцы не маглі перамагчы “Нёман” ужо дзесяць гадоў. Толькі ў далёкім 2003 мазыране апошні раз узялі верх над гарадзенцамі з лікам 1:0.

 

У першым туры гэтага сезону каманды ўжо сустракаліся, матч праходзіў у Гродне, мацнейшым тады быў “Нёман” з лікам 2:0. Цяпер гарадзенцы адправіліся ў Мазыр за чарговай перамогай, вось толькі вярнуліся з пройгрышам.

 

Першы тайм застаўся за гарадзенцамі, хоць спачатку “Славія” спрабавала навязаць сваю гульню, і нават стварыла некалькі момантаў каля брамы Чэрніка. Першы ўдар паўстаў каля брамы “Нёмана”: мяч пасля ўдару Новіка трапіў у штангу брамы, было небяспечна.

Каманды паказалі грубы футбол

 

Пасля гарадзенцы выраўнялі гульню і сталі ўсё часцей і часцей пагражаць браме суперніка. Актыўны быў Рэкіш, яму не хапіла толькі крыху. Гэтак жа варта адзначыць звязку Дзенісевіч і Савіцкі. Хлопцы на дваіх стварылі некалькі небяспечных момантаў, якія маглі прывезці да голу.

 

Самы небяспечны момант ля варот “Славіі” паўстаў на 38 хвіліне, калі Савіцкі пранёсся на флангу, вывеў Дзенісевіча на ўдарную пазіцыю, але мяч пасля ўдару капітана трапіў у крыжавіну.

 

Пачатак другога тайма застаўся, зноў жа, за гаспадарамі. Ды так, што дайшло да голу ў вароты “Нёмана”. Шэракоў вывеў Хількевіча на рандэву з Чэрнікам, паўабаронца мазыран свайго шанцу не ўпусціў і адкрыў лік у матчы.

 

Пасля гала мазыране не сталі адсіджвацца ў абароне, а гулялі на роўных з “Нёманам”, маглі нават падвоіць перавагу. Саладоўнікаў тым часам узмацнiў атаку, выпусціўшы Лясюка і Бомбеля, вось толькі дзеянні нападнікаў ні да чаго не прыводзілі.

 

Выніковы лік матчу 1:0 на карысць мазыран.

 

align=”left” alt=”Сяргей Саладоўнікаў, Нёман” >Сяргей Саладоўнiкаў пасля матчу:

 

“Хацеў бы павіншаваць “Славію” з заслужанай перамогай. Такія матчы не гуляюцца на класе. Перамагае той, хто больш гэтага жадае. Мы не дастукаліся да футбалістаў. Тлумачылі і да гульні, і ў перапынку, што вырашальныя матчы так не гуляюцца.

Калі камусьці здаецца, што ў такіх гарадах як Мазыр, можна ехаць на прагулку, то яны памыляюцца. Такія матчы выйграюцца з крывёю. А гэтага ў нас не было.


Кажуць, што шмат стварылі момантаў? Непашанцавала? Ніякага “непашанцавала” няма. Ёсць агіднае стаўленне да гульні і футболу. Таму мы і прайгралі. Ад вялікага да смешнага адзін крок, казаў Напалеон Банапарт. Гэта я да таго, што мы абыгралі “БАТЭ”, мiнскае “Дынама”. Слабых супернікаў у чэмпіянаце Беларусі няма”.

 

Сёння будзе свята ў Мазыры – праз 10 гадоў “Славія” здолела абыграць “Нёман”, і зноў з лікам 1:0.

Шчаслівыя гульцы “Славіі”. Першая і доўгачаканая перамога ў гэтым сезоне

 

Нягледзячы на пройгрыш, гарадзенцы здолелі захаваць за сабой шосты радок у турнірнай табліцы.

 

Месца

Каманда

Гульні

Ачкі

1.

“Шахцёр”, Салігорск

12

29

2.

БАТЭ, Барысаў

12

23

3.

“Гомель”

12

20

4.

“Белшына”, Бабруйск

12

19

5.

“Дынама-Мінск”

12

17

6.

“Нёман”

12

16

7.

“Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна

12

15

8.

“Дынама-Брэст”

12

14

9.

 “Мінск”

12

13

10.

“Днепр”, Магілёў

12

13

11.

“Нафтан”, Наваполацк

12

8

12.

“Славія”, Мазыр

12

7

 

Наступны матч “Нёман” правядзе дома 19 чэрвеня. У госці да нас прыедуць футбалісты бабруйскай “Белшыны”, якія займаюць на дадзены момант чацвёртае месца.

 

Здымкі goals.by