Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 10-11 студзеня
Канцэрт тэатра гумару “Канкан”
Калі: 10 і 11 студзеня, 18.00.
Тэатр гумару “Канкан” існуе ў Гродне з 1991 года і за гэты час стаў вядомы ў Беларусі і за мяжой. Да святаў гарадзенскія гумарысты падрыхтавалі праграму “Говорят, под Новый год…”. Даведкі па тэл. +375 29 785 47 51.
Дзе: Цэнтр культуры Гродна, вул. Дзяржынскага, 1
За колькі: 90 000, 100 000
Вечар незвычайнага тэатру “Людзі і цені”
Калі: 10 студзеня, 19.00
На малой сцэне Драмтэатра пакажуць свае апошнія працы танцавальная кампанія “Начало” и танец-тэатр “Галерея”. У праграме – маленькія спектаклі, якія прэтундуюць на вялікую цікавасць: ад тэатру ценяў да перформансу.
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 40 000
Канцэрт гурта Beauty and the beast
Калі: 10 студзеня, 22.00
Гарадзенскі рок-гурт Beauty and the beast – адзін з тых, што рэгулярна выступаюць у клубе “Чэмпі”.
Дзе: Кафэ-клуб “Чэмпі”, вул. Антонава, 29
За колькі: за так
Ноч кіно ў кінатэатры “Усход”
Калі: 10 студзеня, 23.10
У першым гарадзенскім начным кінатэатры ў ноч з суботы на нядзелю пакажуць анімацыю “Три богатыря: Ход конем” у 3D, фэнтазі “Сёмы сын” у 3D і “Ноч у музеі: Сакрэт грабніцы”.
Дзе: Кінатэатр “Усход”, пр-т Касманаўтаў, 41
За колькі: 75 000
Нядзельная гульнятэка ад клуба “Партал”
Калі: 11 студзеня, 15.00-22.00
На гульнятэках клуба “Партал” можна пазнаёміцца з дзясяткамі цікавейшых настольных гульняў і не меншай колькасцю настольшчыкаў. Добры настрой, чай і пячэнькі забяспечаныя.
Дзе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96
За колькі: 50 000
Канцэрт гурта Sounduk
Калі: 11 студзеня, 19.00
Гурт Sounduk рэгулярна наведвае Гродна з канцэртамі і не змяняе пляцоўкі – кожны канцэрт праходзіць у старадаўнім тэатры Тызенгаўза. Гэтым разам мінчукі прывязуць праграму “Новая зима”.
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 70 000, 80 000, 90 000