Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня
“Дабраном” у Гродне: “Не вядзіцеся на правакацыі, мы працуем у звычайным рэжыме”
Мінистэрства гандлю паведаміла , што з 21 ліпеня плануецца прыпыненне дзейнасці 177 магазінаў сеткі “Дабраном” па ўсёй рэспубліцы. Карэспандэнт “Твайго Стылю” наведаў некалькі гарадзенскiх крам, якiя належаць арганізацыі і даведаўся, што большасць супрацоўнікаў не верыць у тое, што крамы зачыняць.
Байкі Януша Парулiса. Знаёмства з гарадзенскім чалавекам-легендай
У доме № 25 па вуліцы Лермантава знаходзіцца незвычайны музей побыту. Яго стваральнік Януш Парулiс – гарадзенскі калекцыянер даўніны. Гэты дзіўны чалавек вядомы не толькі сваімі унікальнымі рэчамі, але таксама легендамі і гісторыямі, якія ён ведае і з ахвотай распавядае. “Твой Стыль” пачынае цыкл матэрыялаў “Байкі Януша Парулiса”. Сёння прапануем вам пазнаёміцца з самім героем.
Нёман мялее і прыносіць гісторыкам новыя знаходкі
Цягам апошняга месяца ўзровень вады ў Нёмане трымаецца ніжэй за небяспечную адзнаку. На мінулым тыдні вада ў рацэ апусцілася на 45 сантыметраў.
У цэнтры горада падымаюць стары брук, каб знайсці пашкоджаную трубу
Сёння практычна да канца працоўнага дня ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Ажэшка – Савецкая – Віленская не будзе вады.
Цяпер у Гродне на адзін замак больш: У парку Жылібера пабудавалі яшчэ адзін Стары замак
У парку Жылібера з’явіўся свой замак. Праўда, ён невялікі, памерам усяго паўтара метра.
Трэшчыны, ямы і дзіры наскрозь: як выглядаюць тратуары на Новым мосце
Нядаўна горад скалыхнула трагічная навіна пра тое, што на Новым мосце (у раёне вуліцы Паповіча) веласіпедыст збіў пешахода, які памёр ад атрыманай траўмы галавы. Пешаход і веласіпедыст сутыкнуліся на праезднай частцы моста, аднак на праблему можна глянуць і з іншага боку – тратуары на Новым мосце такія, што хутка па нім цяжка будзе не тое што праехаць весіпедысту, але і прайсці звычайнаму пешаходу.
Фотафакт: Хто стаіць за лозунгам “БНФ – это фашисты”?
У Гродне пачалі з’яўляцца надпісы на сценах і самапальныя ўлёткі з абразамі ў бок партыі.
Беластоцкая палітэхніка адкрывае магістарскую праграму для беларусаў
Беластоцкая палітэхніка адкрывае ўнікальную спецыяльнасць, разлічаную перш за ўсё на гарадзенцаў. Пра яе расказала доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава, якая была ініцыятаркай стварэння новай праграмы. Плюсы для гарадзенцаў відавочныя: геаграфічная блізкасць і магчымасць атрымання еўрапейскай адукацыі на рускай мове.
Гродна ў Instagram: 3-10 ліпеня
“Твой стыль” аднаўляе рубрыку “Гродна ў Instagram”. Гэтым разам мы выбралі летнія фотаздымкі з розных кропак горада і яго наваколля.
Акупацыя Гродна: успаміны ад сведкі часу
Ёсць у горадзе людзі, якія выдатна памятаюць вайну, хоць і рэдка пра гэта расказваюць. Яўген Фёдаравіч Пікаловіч належыць да пакалення людзей, што называюць “дзецьмі вайны”. Яму было шэсць, калі немцы ўварваліся ў наш край. Тыя ваенныя жахі на ўсё жыццё засталіся ў памяці маленькага хлопчыка. Разам з “Тваім Стылем” ужо пажылы мужчына ўспомніў страшныя дні свайго маленства.
Мемуары эмігранткі – 2. Шчаслівы квіток
“Твой Стыль” пачаў публікаваць гісторыю маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”.
Давайце яшчэ раз азірнемся вакол і паглядзім, якую важную ролю адыгрывае драўляная архітэктурная спадчына ў нашых суседзяў, найперш – прыбалтаў.
Гродна здалёк: Наталля Макушына
Журналістка Наталля Макушына жыве ў Германіі з восені 2007-га, дзе працуе для медыякампаніі Deutsche Welle. Сёння яна – чарговая гераіня нашага праекта, у якім гарадзенцы, якія апынуліся за мяжой, дзеляцца сваімі ўспамінамі пра Гродна.
Johnny Rodgers Band у Гродне: Мы будуем масты і руйнуем бар’еры
У канцы чэрвеня ў Гродне традыцыйна адбыўся яскравы і запамінальны Джазавы фестываль з удзелам шматлікіх музыкаў з розных краін. “Твой стыль” узяў экслюзіўнае інтэрв’ю ў гурта Джона Роджэрса (Johnny Rodgers Band) з ЗША. Мы паразмаўлялі пра тое, што значыць – быць музычнымі амбасадарамі ЗША у свеце, што гэта за стыль – “амерыкана”, і што трэба рабіць, каб стаць сапраўдным прафесійным музыкам.
“Эхо 2015”: трэці фестываль андэграуднай музыкі сабраў сотні гарадзенцаў
Дзікія танцы, яркія пражэктары і шмат фрыкаў: база адпачынку “Велес” ужо трэці раз сабрала аматараў эксперыментальнай музыкі на лясны фестываль “Эхо”. Гэтым разам ён набыў двухдзённы фармат, але сама музыка стала толькі адной з частак фестывалю.
Скончваецца другі тыдзень, як гарадзенскі “Нёман” вярнуўся з адпачынку. Зараз гульцы набіраюць форму пад час трэніровак ў спартыўнай залі і на стадыёне.
Загалоўнае фота – Леаніда Шчаглова, Белта