SunDay AutoGrodno, унікальныя здымкі пасляваеннага Гродна, Ленін з півам: топ самых цікавых навін мінулага тыдня

|

“Дабраном” інфармуе пра магчымае закрыццё сваіх крамаў у Гродне, але не здаецца

 

На ўваходзе ў краму гандлёвай сеткі “Дабраном” на вул. Дамброўскага ў Гродне з’явілася абвестка пра магчымае закрыццё з 21 ліпеня. Персанал крамы, аднак, настроены аптымістычна. 

 

Беларускія ўлады забаранілі праводзіць у Гродне канцэрт гурта Lombard – легенды польскага року 

Канцэрт арганізоўвала Генеральнае консульства Польшчы для Саюза палякаў. Імпрэза мела адбыцца 26 ліпеня, але ўлады адмянілі раней дадзены дазвол. Пра гэта паведамляе гурт на сваёй старонцы ў Facebook. 

 

Гарадзенскія студэнты арганізавалі мадэльную кампанію 

Актыўныя студэнты з Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы аб’ядналі намаганні ў стварэнні праекта пад назвай Mac Models & Fashion Company.

 

“328 – гэта не проста лічбы.” Бацькі асуджаных за наркотыкі аб’ядноўваюцца ў арганізацыю 

19 ліпеня ў Гродне сустракаліся бацькі маладых людзей, якіх асудзілі за захоўванне і распаўсюд наркотыў. Па словах бацькоў, якія прыехалі з розных гарадоў Гарадзеншчыны, прысуды аказаліся надзвычай несправядлівымі, справы вяліся з грубымі парушэннямі следчых працэдур.

 

Слон у Гродне: гісторыя ад пачатку да нашых дзён

На сайце гарадзенскага заапарка ёсць апытанка, дзе можна пазначыць жывёлу, якую наведвальнікі найбольш хацелі б тут пабачыць. Першае месца ў рэйтынгу адказаў безальтэрнатыўна займае слон. Паглядзець на яго жадае амаль кожны другі наведвальнік старонкі. І хаця сланы – жывёлы рэдкія, а для ўмоваў Беларусі нават экзатычныя, менавіта для гарадзенцаў наяўнасць у горадзе слана здаўна была справай цалкам натуральнай і звыклай. 

Фотафакт: Ленін з півам

Ленін з пляшкай у руках – такі кадр, зроблены ў мястэчку Астрына на Шчучыншчыне, даслала ў рэдакцыю нашая чытачка.

Гродна ў Instagram: 10-17 ліпеня 

Знаёмыя і не вельмі мясціны Гродна на фотаздымках, якія мы сабралі ў чарговым выпуску рубрыкі. 

 

Мемуары эмігранткі – 5. Грамадзянская пазіцыя – кухонны актывізм 

Мемуары эмігранткі – 4. З Леонам усё ў парадку 

Мемуары эмігранткі -3. Чаму Аліса плача

 

“Твой Стыль” пачаў публікаваць гісторыю  маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у  Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”.

 

“Мужыкі, бітва ж адбылася”: гарадзенцы распавядаюць, што гэта за дзень – 15 ліпеня

15 ліпеня карэспандэнт “Твайго стылю” запытаў выпадковых мінакоў на вуліцы пра тое, які сёння дзень. Як аказалася, далёка не ўсе гарадзенцы ведаюць, што ў гэты дзень у 1410 годзе адбылася знакамітая Грунвальдская бітва.

Канадскі легіянер “Нёмана” Бенджамін Бро: Спадзяюся, мы апраўдаем давер заўзятараў 

Канадскі легіянер “Нёмана” Бенджамін Бро распавёў “Твайму стылю” пра свае чаканні ад выхаду на лёд і першыя ўражанні ад Беларусі.

 

Як адбудоўвалі зруйнаваны Гродна пасля вайны (унікальныя здымкі)

У ліпені 1944 года, 71 год таму, Гродна ляжаў у руінах. Бамбардзіроўка горада нямецкай авіяцыяй у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. прывяла да таго, што было знішчана каля 30% забудовы горада.  

 

Забыць нельга, знайсці. Частка першая: невядомы сямейны архіў 

Не так даўно адзін з чытачоў “Твайго стылю” звярнуўся да нас  з просьбаю  знайсці сваякоў людзей, што да вайны жылі  ў доме, дзе да пераезда на новую кватэру жыў і ён. Адшукаць былых жыхароў дома трэба, каб перадаць ім альбом з фотаздымкамі, выпадкова зноўдзены ў падвале.

 

“SunDay AutoGrodno 2015”: ад бурлакоў на “Волзе” да электрамабіляў будучыні

Цікавую калекцыю незвычайных аўтамабіляў сабралі для гарадзенцаў арганізатары свята “SunDay AutoGrodno 2015”. Недалёка ад возера Юбілейнага 18 ліпеня можна было правесці дзень у акружэнні ўнікальных машын.