У Пекін і Рыа-дэ-Жанэйра праз Гродна: алімпійскія ліцензіі разыграюць у нашым горадзе

|

Асноўныя мерапрыемствы чэмпіяната пройдуць у цэнтральным спартыўным  комплексе “Нёман”. У Каложскім парку адбудуцца спаборніцтвы ў кіданні молата, на вуліцы Камунальнай – па спартыўнай хадзе.

 

Сёлета на  старты ў Гродне выйдуць Аліна Талай – шматразовая чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы, рэкардсменка Беларусі,  Юлія Несцярэнка – пераможца Алімпіяды ў Афінах у бегу на 100 метраў, Марына Арзамасава – чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 800 метраў, Святлана Кудзевіч – рэкардсменка Беларусі па скоках у даўжыню і іншыя.

 

Гродзенская вобласць прадстаўляе да ўдзелу ў спаборніцтвах каманду са 120 спарцменаў. Сярод іх – Алена Дубіцкая, прызёр каманднага чэмпіяната Еўропы ў штурханні ядра, Алена Собалева, срэбны прызёр моладзевага чэмпіяната Еўропы ў кіданні молата, Павел Барэйша і Сяргей Каламіец – прызёры Сусветнай універсіяды ў кіданні молата.

 

Таксама чакаецца ўдзел  спарцменаў з Расіі, Азербайджана і магчыма, Кітая. У Гродне чэмпіянат праводзіцца  ад 2007 года.

 

Праграма чэмпіяната:

23 ліпеня – дзень прыезду спарцменаў

24 ліпеня – пачатак спаборніцтваў у 8.30, дзіцячая лёгкая атлетыка у 15.00, ўрачыстае адкрыццё ў 16.00, працяг спаборніцтваў з 17.00 да 20.00;

25 ліпеня – пачатак спаборніцтваў у 8.00, ўрачыстае закрыццё ў 16.00.

Ўзнагароджанне пераможцаў будзе праходзіць па заканчэнні кожнага віда праграмы.

 

Пад час час чэмпіяната запланаваны канцэртныя выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, спартыўна-масавыя спаборніцтвы для ўсіх ахвотных – дзяцей і дарослых, праца атракцыёнаў і гандлёвых кропак.

 

Чытай таксама:

 

Марафон Сяброўства: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы