Лябедзька ў Гродне, споведзь бежанца з Украіны, шок для ХК “Нёман”: топ навін мінулага тыдня

|

Не прайшло і года: Чаму зачыніўся бар LumberJack?

Не праіснаваўшы і паўгода, зачыніўся самы брутальны бар горада LumberJack. “Твой стыль” сустрэўся з уладальнікам ўстановы Максімам і даведаўся пра прычыны закрыцця. 

 

Анатоль Лябедзька ў Гродне: Мы не хочам рабіць выгляд, што ўсё добра (ВІДЭА) 

13 жніўня ў Гродна прыехаў чарговы кандыдат на вылучэнне ў прэзідэнты – лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Бежанец з Украіны: П’яны беларус спрабаваў пабіць мяне, пачуўшы ўкраінскую мову

Падзеі ва Украіне непасрэдным чынам кранулі і Беларусь: у нашую краіну прыехалі шмат украінскіх бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны і шукаюць міру. “Твой стыль” знайшоў і паразмаўляў з адным з іх, які разам з сям’ёй пераехаў у Гродна. 

 

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Ваўкавыскі раён 

Разам з мясцовымі краязнаўцамі, журналістамі, блогерамі, настаўнікамі ў кожным з 17 раёнаў Гарадзеншчыны мы абралі па 5 месцаў, якія трэба абавязкова адведаць. Гэтым разам наш шлях ляжыць на Ваўкавышчыну. 

 

Старыя гарадзенскія могілкі. Частка І 

Адно з самых цікавых месцаў Гродна – старыя могілкі па вуліцы Антонава, праваслаўныя і каталіцкія. А ёсць яшчэ габрэйскія могілкі ў Пышках, Францішканскія парафіяльныя могілкі каля завулку Перамогі, вайсковыя могілкі на Белуша.

 

Як жывёлы гарадзенскага заапарку ратуюцца ад спёкі 

Лета ў гэтым годзе выдалася анамальна спякотным. Цяжка пераносяць гарачае надвор’е не толькі людзі, але і жывёлы. “Твой стыль” адправіўся ў гарадзенскі заапарк, каб даведацца, як яго махнатыя жыхары пераносяць спякоту.

 

Гарадзенскі дыджэй і зорны Крысціян Бёрнс выдалі сумесны кліп (ВIДЭА)

Арцём Арстон родам з Верцялішак. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Усё пачыналася  з цікавасці да музыкі, што стала хобі, а потым перарасла ў нешта яшчэ большае. Зараз Арцём – вядомая асоба не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Днямі выйшаў дэбютны кліп Арцёма,  які стаў вынікам сумеснай працы гарадзенца з  вядомым англійскім музыкам Крысціянам Бёрнсам.

 

Бенджамін Бро пакінуў “Нёман” 

Зусім нядаўна стала вядома, што з гарадзенскім клубам развітаўся канадскі легіянер Бенджамін Бро. 

 

Гарадзенскія футбольныя вундэркінды: ад Гурэнкі да Едэшкі 

У кожнага з іх быў яркі старт футбольнай кар’еры: выклікі ў юнацкія і моладзевыя зборныя краіны, “сватанні” у больш моцны клубы. Хто спраўдзіў надзеі, а пра каго сёння помняць толькі адзінкі з гарадзенскіх заўзятараў? “Твой стыль” прасачыў, як склаўся лёс тых, каго ў розныя гады называлі галоўнымі надзеямі гарадзенскага футболу.