Вячаслаў Лісічкін: “Тысяча матчаў – гэта не мяжа”

|

Лісічкін нарадзіўся ў Мурманску, прыехаў у Беларусь у 1998 годзе і першай яго камандай стаў менавiта гарадзенскi “Нёман”.


– Дзякуй вялікі нашым заўзятарам. Я ж нават і не ведаў, што ў мяне юбілейны матч. Вядома, у сувязі з такой падзеяй хацелася закінуць шайбу. Але, на жаль не атрымалася. Галоўнае, што каманда перамагла.

 

Таксама Вячаслаў адзначыў, што для яго тысяча матчаў гэта не мяжа.


– Я буду гуляць столькі, наколькі дазволіць маё здароўе. Вядома, хацелася б застацца ў “Нёмане”. За ўсе гэтыя гады Гродна для мяне стаў родным горадам, я і лічу сябе ўжо гарадзенцам. Гродна – гэта мой дом, гэта мой горад.

 

Шкада, але ў свой тысячны матч Вячаслаў атрымаў траўму на апошняй секундзе гульні з “Брэстам”.

– Што з рукой, я яшчэ не ведаю, але, спадзяюся, на наступны матч буду гатовы.

Нагадаем, свой наступны матч гарадзенцы правядуць у чацвер, 1 кастрычніка. На выяздзе яны будуць сустракацца з лідарам турнірнай табліцы салігорскім “Шахцёрам”.

 

Таксама Вячаслаў распавёў пра здаровы лад жыцця і пра гарадзенскі футбол.


– Катаюся на ровары ў апошні час вельмi многа. Я проста марыў пра яго, а тут жонка мне зрабіла такі падарунак на дзень нараджэння. Пра “дзень без аўтамабіля” ведаў, але ў той дзень давялося скарыстацца машынай, бо трэба было зрабіць шмат спраў. А так, я магу сказаць, што кожны дзень карыстаюся двухколавым транспартам.


Што тычыцца футбола, то я стараюся яго наведваць тады, калі ёсць час. У апошнім матчы я падтрымаў Дзіму Кавалёнка, ён уласна і забіў мяч. Вельмі рады за яго, гэта легенда гарадзенскага футбола. Ён добры сябар і дасведчаны футбаліст. Будзе час, буду хадзіць на футбольныя матчы. Бо разам мы “Нёман”.

 

Больш падрабязна пра сяброўства з Кавалёнкам, і жыццё ў Беларусі чытайце ў інтэрв’ю з Вячаславам, якое мы рабiлі яшчэ ў 2013 годзе.