На Беласточчыну можа прыехаць больш за 400 уцекачоў

|

Спіс рэзервовых месцаў для рассялення магчымых мігрантаў стварылі па загадзе ваяводы яшчэ год таму, у сувязі з падзеямі ва Украіне. На Падляшшы толькі два спецыялізаваныя цэнтры для перасяленцаў – у Беластоку і Чырвоным Боры – і сёння там каля 180 вольных месцаў там можа не хапіць.

 

Адрасы аб’ектаў, дзе плануецца размясціць мігрантаў, пакуль трымаюцца ў сакрэце, каб не дапусціць да пратэстаў, тлумачаць у ваяводскім упраўленні па справах замежнікаў. Сапраўды, не ва ўсіх гмінах хапае таннага сацыяльнага арэнднага жытла нават для мясцовых, а пасяліць бежанцаў, напрыклад, у спартовай зале, гэта значыць пазбавіць моладзь заняткаў па фізкультуры.

 

Чыноўнікі тлумачаць, што спіс рэзервовых месцаў ствараецца на выпадак крызіснай сітуацыі. Пакуль што прымаць бежанцаў, якія масава пранікаюць праз паўднёвыя межы Еўрасаюза, у рэгіёне не збіраюцца.

 

Чытайце таксама:

 

Сірыец, які жыве ў Гродне, распавядае, чаму ўцякаюць бежанцы

 

Гарадзенцы пра бежанцаў з Блізкага Усходу: навошта нам мусульмане, і так працы мала

 

Фота: Бежанцы на мяжы з Аўстрыяй, Christian Bruna