“Выбираю, чтобы лучше жить!” У Сапоцкіне ў дзень выбараў ціха, затое прывезлі пончыкі

|

Выбары ў мястэчку не парушаюць звыклага бегу жыцця. Усё ідзе сваім парадкам.

 

Людзей на вуліцы амаль няма, звыклай у горадзе музыкі не чуваць. Выбарчы ўчастак знаходзіцца ў самым цэнтры Сапоцкіна, у будынку сельсавета.

 

Раз-пораз заходзяць людзі, але натоўпу, натуральна, няма – не сталіца.

 

Уваходжу ў сельсавет. Сёння тут для тых, хто прыходзіць галасаваць, арганізаваны буфет.

 

Адмыслова дзеля выбараў з Гродна прывезлі на продаж пончыкі і піражкі. У звычайныя дні іх у Сапоцкіне не прадаюць – няма ўмоваў для доўгага захоўвання, тлумачаць прадавачкі. Тамсама з нагоды выбараў аганізавана дэгустацыя.

 

Рабіць здымкі ў сельсавеце дазволілі толькі за межамі выбарчых участкаў.

 

На пытанне да мясцовых, чаму там мала прыходзіць людзей, тлумачаць, што многія ўжо галасавалі датэрмінова, каб не разбіваць выходныя, бо дома шмат работы.

 

Святочны канцэрт да дня выбараў быў прызначаны на 12.00 у культурна-інфармацыйным цэнтры.

 

Усе выступоўцы – удзельнікі мясцовай мастацкай самадзейнасці, у асноўным школьнікі і культработнікі.

 

Супрацоўнікі кажуць, што робяць канцэрты часта, звычайна на іх ходзяць з задавальненнем. Але выходнымі сабраць людзей цяжэй – нехта ідзе ў касцёл, нехта едзе ў горад на рынак, ды і па гаспадарцы шмат работы.

 

Тым не менш, зараз падрыхтаваны цалкам новы рэпертуар. Раней у час выбараў выступалі ў сельсавеце ці на вуліцы, але сёлета вырашылі зрабіць канцэрт тут. Магчыма, акурат з гэтай нагоды зала амаль пустая.

 

Асаблівасцю канцэрта былі тэкстоўкі прысвечаныя выбарам, што чыталі вядучыя паміж музычнымі нумарамі.

 

Встрепенись, родимый край –

Выборы пришли, встречай!

Избиратель, будь на месте

Ведь сильны мы только вместе!

Мы народ, аль не народ?

Силу голос наш даёт.

И решать должны мы с вами

Кто нас дальше поведет!

Действуй смелее, отбросив сомненья

Мы – личности каждый

А в сумме – страна

И Родине нашей желаем добра!

Наше время жить – и время выбирать

И не жить «Моя, мол, хата с краю».

Верой и надеждой надо  жить

Вот и я  – живу и выбираю:

Выбираю, чтобы лучше жить!

  

Здымкі аўтаркі

 

Чытай больш:

 

Моладзь выбірае прэзідэнта ў Гродне: “Хочацца выбраць свайго, каб ён адзін кіраваў усё жыццё”

 

Паказ мод і камуфляж на продаж: забавы на выбарчым участку ў гарадзенскім гуманітарным каледжы