Віталь Будзько: “Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?”
Вядомага гарадзенскага фаната затрымалі на футболе за шалік з Пагоняй
Усім тром фанатам вынесены аднолькавы прысуд – штраф у памеры 10 базавых велічын (1,8 млн) за лаянку і супрацьдзеянне супрацоўнікам міліцыі. Варта адзначыць, што ў падтрымку фанатаў выступіла Беларуская Федэрацыя Футбола і ФК “Нёман”.
Прыводзім тэкст з сайта “Нёмана”:
В случившееся сложно поверить.
Одним из задержанных является Виталий Будько, болельщик гродненского клуба, который на протяжении уже более 30 лет любит футбол, болеет за своих – “Неман” и Беларусь, всячески поддерживает команды, как на домашних матчах, так и на выезде. В первую очередь, именно для таких преданных болельщиков и играют команды.
У нас был недавно образован официальный фан-клуб гродненского “Немана”, в создании которого непосредственное участие принял этот человек. В футбольном клубе, а также в среде активных болельщиков, его хорошо знают и могут охарактеризовать только с положительной стороны. Его интеллигентность и хорошее воспитание не позволили бы ему опуститься до нецензурной брани, тем более, что в беларуском языке, который использует для общения Виталий, нет матерных слов ни на “П”, ни на “Д”…
Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама дала інфармацыю, што заўзятары былі затрыманыя не за нашэнне шалікаў з нацыянальнай сімволікай, а акурат за лаянку і непадпарадкаванне міліцыі.
“Твайму стылю” удалося выйсці на сувязь з самім Віталём, які лічыць, што быў затрыманы менавіта з-за сімволікі.
– Выпусцілі і тое добра. А затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай – Пагоняй. Пра што тут яшчэ можна казаць… На відэа, якое глядзелі ў судзе, усё паказана: мы разглядалі шалік. Супрацоўнікі міліцыі мне сказалі: пройдзем, каб высветліць асобу. Але ў мяне быў пашпарт і я паказаў яго. Тады яны вырашылі дзейнічаць інакш.
У вас столькі матчаў за зборную з гэтым шалікам. Раней затрымлівалі?
– Так, шалік заслужаны. Асабіста мяне не затрымлівалі, а вось маю жонку з ім ужо выводзілі.
Што пажадаеце іншым фанатам?
– Жадаю ўдачы. А зараз еду дамоў.
Пасля суда Віталя ўжо чакала машына гарадзенцаў, якая павезла яго дадому.
У бліжэйшы час фанаты абвесцяць збор сродкаў на пагашэнне штрафаў.