Бегам па горадзе: фотанавіны за 14 кастрычніка, пра якія мы не паспелі расказаць

|

У горадзе шмат чаго адбываецца, але не заўсёды ў журналістаў ёсць час пагутарыць з усімi цікавымі людзьмі і трапіць на ўсе мерапрыемствы.

 

Калі едзеш на адно заданне, сустракаеш па дарозе яшчэ некалькі, якія, на жаль, зрабіць не паспяваеш. Таму мы вырашылi зрабіць невялікую падборку навін пра тое, што не паспелі вам расказаць.

 

Пакуль мы ехалі ў радзільны дом на Дзень маці, сустрэлі слаўнага казачка. Што рабіў цэлы палкоўнік войска Данскога на Горкага невядома. Але па чутках ён шукаў праваслаўных.

У радзільным доме мы сустрэлі цікавую сям’ю са Шчучына, якая вельмі ярка сустракала сваю дачку з нованароджаным.

Вяртаючыся з задання, мы сустрэлі дзіўны прыпынак на вуліцы Пушкіна. Моцна не палохайцеся, яго напэўна фарбуюць, а можа і вандалы пастараліся.

Як аказалася, усе праваслаўныя, якіх шукаў казак, апынуліся на вуліцы Ажэшкі, дзе адбылося Пакроўскае свята. На гарачую кашу і гарбату мы не паспелі, але затое зрабіць сэлфi з бабулямi нам удалося.

У кадр трапілі і дзяўчыны з вялікімі кветкамі, а таксама супрацоўнікі САХа, якія ўкладвалі кветкі ля скульптуры.

На іншым заданнi, нам трапіўся сапраўдны джып, які паспелі аблюбаваць мясцовыя дзеткі. Мабыць, кіроўца прыехаў на выставу пазадарожнікаў, якая пройдзе 16 кастрычнiка на Савецкай плошчы.

На самой плошчы ў гэты дзень паставілі выставу, якую збіраюцца адкрываць 15 кастрычніка. Сачыце за навінамі на нашым сайце, мы пра гэта абавязкова напішам.

Недалёка ад парку Жылібера мы сустрэлі мужчыну, які мусіць засумаваў па лету. Шкада, што не атрымалася з ім пагутарыць.

І напрыканцы, мы вам пакажам, як можна адпачываць і марыць. Не забывайце пра адпачынак, і калі ў вас ёсць вольны час, то прысядзьце і адпачывайце як гэты мужчына.