Самая страшная ноч зніжак, танцаў і цяжкага металу: дзе ў Гродне адзначыць Хэлоўін
“Для нашых людзей гэта яшчэ адна нагода напіцца”. Што думаюць гарадзенцы пра святкаванне Хэлоўіна?
Распродажы
Містычная ноч у гіпермаркеце “АЛМИ”
У “Алми” абяцаюць 50% зніжкі на брэнды Сolumbia, My sport, “Парфюмер”, “Мегатоп”, Lori Blu, House, Ziko, Big Star, Levi’s, Золотая мечта і іншыя. А таксама – розыгрышы, конкурсы і абавязковую прысутнасць нячысцікаў.
Калі: 30 кастрычніка, 22.00 – 02.00
Дзе: пр-т Касманаўтаў, 81
За колькі: бясплатна
Бары, кавярні і піцэрыі
Вечарына ў антыкафэ “Жывы час”
Гасцей чакаюць конкурсы, сюрпрызы і святочны пачастунак. Візажыст зробіць адмысловы грым, а майстар Ірына пагадае на картах Таро. Падчас вечарыны за дадатковую аплату можна будзе пагуляць у квэст Secret Box.
Калі: 31 кастрычніка, 19.00
Дзе: вул. Маркса, 13
За колькі: да 23.00 – 60 тыс., да 05.00 – 80 тыс., для дзяцей з дарослым – 20 тыс.
Хэлоўін у бары “Куба”
“Кубінцы” абяцаюць, што наведвальнікі будуць забаўляцца і жахацца адначасова. У бары можна будзе нанесці святочны грым.
Калі: 31 кастрычніка, вечарам
Дзе: вул. Калючынская, 12
За колькі: бясплатна
Танцы ў City Bar
Патанцаваць у гэтую ноч можна будзе пад электронную музыку ад праектаў СВРКС, МКМД, 6000 і PASHCRASH (UK). Абавязковы дрэс-код і фэйс-кантроль.
Калі: 31 кастрычніка, 23.00
Дзе: вул. Тэльмана, 4
За колькі: 50 тыс., у масцы – бясплатна
Крывавыя кактэйлі ў Basta Pasta
Гасцей чакае тэматычнае афармленне залы, крывавыя кактэйлі і магчымасць выйграць за лепшы касцюм запрашальнік у суседні клуб “База”.
Калі: 30 кастрычніка, вечарам
Дзе: вул. Перамогі, 35
За колькі: бясплатна
Хэлоўін у бары “Релакс”
Бар абяцае самых жахліва-чароўных дзяўчат, якія будуць танцаваць для наведнікаў усю ноч.
Калі: 31 кастрычніка, увечары
Дзе: вул. Кірава, 41
За колькі: для жывых – 100 тыс, для мёртвых – бясплатна
Адкрыццё бара “Гудини”
Вядоўцы з “Барадатага шоў” разыграюць шмат прызоў, а ілюзіяніст Кірыл Швецоў пакажа фокусы.
Калі: 31 кастрычніка, 19:37
Дзе: вул. Леніна, 13
За колькі: 300 тыс. (200 тыс. – чэк-бар)
Настольныя гульні
Вампірская гульнятэка ў “Краме Ц”
Вас чакаюць вампіры, вурдалакі і страшныя настолкі: “Кровавая мафия”, “Древний ужас”, “Свинтус зомби”, “Манчкин зомби”, “Крагморта” і іншыя. Уваход толькі ў касцюмах. У гасцях – каманда аніматараў “Маскарад”.
Калі: 30 кастрычніка, 22.00
Дзе: вул. Вялікая Траецкая, 16
За колькі: 50 тыс. (кава ўключана)
Гульнятэка ад клуба настольных гульняў “Партал”
Страшныя гульні і страшная кампанія – уваход у касцюмах вітаецца. Пячэнне і гарбата ўключаны.
Калі: 30 кастрычніка, 20.00
Дзе: вул. Савецкіх памежнікаў, 96
За колькі: 50 тыс.
Клубы
Святочны метал-канцэрт у клубе “Тайм Аўт”
У клубе выступяць Nightside Glance, Wou unto me, Nikamuza, Stuff I Haze. Акрамя ўласнага рэпертуару, музыкі сыграюць песні Depeche Mode, Metallica, Rainbow і Whitesnake. Тэматычныя касцюмы вітаюцца. Да 29 кастрычніка ў суполцы Укантакце разыгрываюцца квіткі, СD i кашулькі ад гуртоў.
Калі: 31 кастрычніка, 18.00
Дзе: вул. Паповіча, 5
За колькі: 70 тыс. – папярэдне, 100 тыс. – у дзень канцэрта
Эпатажны Хэлоўін у клубе Movie 60
Конкурсы, прызы за лепшыя касцюмы, музыка і танцы, танцы, танцы…
Калі: 31 кастрычніка, 22.00
Дзе: вул. Савецкая, 9
За колькі: да 00.00 у грыме ці касцюме – бясплатна
Вечарына ад “Галактыкі”
Тэматычная фотазона, стрыптыз і фрык-шоў Cartman.
Калі: 31 кастрычніка, 22.00
Дзе: вул. Лідская, 1
За колькі: да 00.00 у касцюмах бясплатна, без касцюмаў – 80 тыс.
Пасля 00.00 дзяўчатам – 100 тыс., хлопцам – 150 тыс.
Хэлоўін у “Тайм Аут”
Шоў-праграма, тэматычнае афармленне клуба і прадказанні ад спадчыннай варажбіткі.
Калі: 31 кастрычніка, 22.00
Дзе: вул. Паповіча, 5
За колькі: да 00.00 – 40 тыс. пасля 00.00 – 80 тыс.
Тэатр у клубе “База”
Мінскі пластычны тэатр “InZhest” – удзельнік міжнародных тэатральных фестывалей. Існуе і захоплівае фантазіі людзей з 1980 года.
Калі: 30 кастрычніка, увечары
Дзе: вул. Перамогі, 35
За колькі: жанчынам – 100 тыс., мужчынам – 150 тыс.