Глава “Біякома” Андрэй Паўлоўскі ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў на 144 млрд

|

Пяць фактаў пра затрыманага КДБ гарадзенскага топ-бізнесоўца Паўлоўскага

 

Пасля дастаўкі прадукцыі ў мытныя пункты прадстаўнікі кампаніі нібыта замянялі міжнародныя дакументы (інвойсы) на фіктыўныя. У іх адпраўшчыкам прадукцыі былі запісаныя не фірмы-вытворцы, а падкантрольныя афшорныя кампаніі. Пры гэтым кошт тавару павялічваўся нават у тры разы.

 

На унутраным рынку гэтыя тавары прадаваліся сяльгаспрадпрыемствам з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, у выніку чаго структуры “Біякома” заяўлялі пра мінімальныя даходы і такім чынам плацілі падаткі толькі з дробнай часткі рэальнага даходу. Асноўная частка грошай ішла за мяжу фіктыўным пастаўшчыкам.

 

Як лічыць КДБ, завышаныя цаны на харчовыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты і іншую прадукцыю “Біякома” ў выніку станавіліся прычынай завышанага кошту прадуктаў у сферы птушка- і жывёлагадоўлі. Такім чынам, даходы падазраваных бізнесоўцаў фармаваліся за кошт канчатковага пакупніка.

 

У ходзе следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў знойдзены 14 пячатак падкантрольных замежных структур з Іспаніі, Партугаліі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Кіпра і іншых краін.

 

У адносінах да Андрэя Паўлоўскага і шасці іншых прадстаўнікоў кіраўніцтва групы кампаній “Біяком” узбуджаны чатыры крымінальныя справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры). Артыкул прадугледжвае да сямі год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Фота: Вольга Лойка, TUT.BY