“Кубак Гродна”: зборная Беларусі захоўвае шанцы на перамогу ў турніры
У першым матчы дня, дзе сустракаліся пераможцы першага тура Данія і Латвія, перамогу ў найцяжэйшай барацьбе атрымалі латышы з лікам 5:1.
Першых два перыяды каманды паказалі практычна роўны хакей, латышы пераўзыходзілі суперніка толькі па кідках. Але ў трэцім перыядзе з-за выдаленняў і зняцця брамніка датчане прапусцілі шайбы, якія ў выніку прынеслі перамогу зборнай Латвіі.
Данія – Латвія 1:5
У другім матчы дня зборная Беларусі ў гульні з аўстрыйцамі паказала добры хакей і ўпэўнена абыграла суперніка, закiнyўшы яму шэсць шайбаў. У складзе беларусаў атрымалася вызначыцца і гарадзенцу Вячаславу Грэцкаму. Уласна ён і стаў героем сустрэчы. Аўстрыйцы змаглі размачыць лік толькі ў канцы матчу.
Аўстрыя – Беларусь 1:6
Такім чынам інтрыга ў турніры захавалася да апошняга дня. Матч паміж латышамі і беларусамі магчыма і выявіць пераможцу “Кубка Гродна”. Датчане таксама маюць шанцы ў выпадку перамогі над аўстрыйцамi. Калi так атрымаееца, тады пераможцу вызначаць па розніцы забітых і прапушчаных шайбаў.
Размяшчэнне каманд па выніках другога дня:
Латвія 6
Данія 3
Беларусь 3
Аўстрыя 0
7 лістапада
13.30 – Аўстрыя – Данія
17.00 – Беларусь – Латвія