Літва запрашае беларускіх экспертаў абмеркаваць бяспеку АЭС у Астраўцы
“Мы запрасілі беларускіх экспертаў у снежні прыехаць у Вільню, каб канкрэтна разгледзець патрабаванні Камітэта па ажыццяўленні Канвенцыі Эспо (Канвенцыі ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце – BNS) у пытаннях якасці станцыі”, – сказаў у чацвер Лінкявічус BNS.
Ён сустрэўся ў Мінску з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.
“Гэта быў бы пэўны крок у тым кірунку, каб мы разам зразумелі важнасць пытання і існуючыя праблемы, і іх вырашалі”, – дадаў міністр.
Па словах Лінкявічуса, у будучыні Літва павінна атрымаць інфармацыю па важных пытаннях, звязаных з будаўніцтвам БАЭС.
“Праблема ў тым, што нашы ведамствы не цалкам знаходзілі агульную мову, і мы не атрымлівалі адказы на важныя пытанні, якія наўпрост звязаныя з якасцю будаўніцтва. Так што гэтыя моманты павінны зрушыць з месца “, – адзначыў Лінкявічус.
Камітэт па ажыццяўленні Канвенцыі Эспо абвясціў, што праект БАЭС не адпавядае патрабаванням канвенцыі. Сама Літва не раз крытыкавала Беларусь за тое, што яна не забяспечвае бяспеку станцыі, якая будуецца ўсяго ў 50 км ад Вільні.
Прэм’ер-міністр Літвы: Ніколі не будзем купляць энергію з Астравецкай АЭС