Прэм’ер-міністр Літвы: Ніколі не будзем купляць энергію з Астравецкай АЭС
У будучыні Літва не плануе купляць электраэнергію з Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі, заявіў літоўскі прэм’ер-міністр Альгірдас Буткявічус. Як сцвярджае прэм’ер, Літва не мае намеру адаптаваць свае электрасеткі для таго, каб набываць электраэнергію з гэтай станцыі.