У Гродне ў краме “Цудоўня” арганізуюць прагляд нобелеўскай лекцыі Алексіевіч і ўручэння прэміі

|

7 снежня, панядзелак, на вялікім экране пакажуць анлайн трансляцыю прамовы нобелеўскай лаўрэаткі. Пачатак у 19.30

 

10 снежня, чацвер, пакажуць анлайн трансляцыю ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў Стакгольме. Пачатак у 18.30

 

12 снежня, субота, усе аматары літаратуры збяруцца на літаратурнай сустрэчы. У праграме: чытанні ўрыўкаў з твораў Святланы Алексіевіч (на любой мове), цікавыя госці, цёплая атмасфера агульнага свята. Абірайце ўрыўкі, якія вас хвалююць, і дзяліцеся імі. Прыносьце свечкі – запалім святло. Усе – удзельнікі. Пачатак у 19.00.

 

Паказы пройдуць у Краме “Ц”, вул. Вялікая Траецкая, 16

 

Для ўсіх ахвочых уласнаруч павіншаваць пісьменніцу будзе арганізаваная “паштовая скрыня”, у якую можна апусціць паштоўку, ліст ці проста прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскай лаўрэаткі. Пасля гэта будзе перададзена Святлане ў якасці віншавання ад гарадзенцаў. Скрыня будзе стаяць да Калядаў.

 

Святкаванне працягнецца да Дня святой Люцыі 13 снежня. Гэта старое каталіцкае свята, якое найбольш шырока адзначаецца менавіта ў Швецыі. Гэты дзень адначасова і сувязь з месцам уручэння Нобеля, і з нашай лаўрэаткай: імя “Люцыя” ў перакладзе азначае “святло”.

 

“Вялікі гонар” і “яе імя пачуў упершыню”. Вядомыя гарадзенцы пра Нобеля для Алексіевіч

 

Да святкавання далучаецца ўся Беларусь, многія грамадска-культурныя пляцоўкі ў розных гарадах, каб парадавацца значнай падзеі разам і ўсёй краінай павіншаваць чалавека, які праз сябе зрабіў нобелеўскім лаўрэатам Беларусь. Далучаемся і мы!

 

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”) і ў суполках https://vk.com/nobelrazam, https://www.facebook.com/events/663028573840088/

 

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY