Фотарэпартаж: Вільня чакае Калядаў, але выглядае па-вясноваму

Складваецца ўражанне, што Вільня даўно, спакойна і без лішняй мітусні прыгатавалася да святаў. І самі святочныя дні тут падаюцца не буйствам шалёных плясак вакол елкі, а хутчэй, чымсці вельмі цёплым і па-хатняму ўтульным.

У цэнтры горады на балконах будынкаў часта  можна пабачыць Каледзі Сеняліса – літоўскага калегу Святога Мікалая. Праўда, наконт яго нацыянальнасць узнікаюць пэўныя сумневы, бо найбольш верагодна, што прыехаў гэты заморскі госць не з далёкай Поўначы, а з Кітая.

 

Ператварыць паездку па справах у зімовую казку могуць усе ахвотныя гараджане і госці горада – побач са звычайным гарадскім транспарпам рухаецца па Вільні святочны калядны паравозік. Часцей за ўсё ім падарожнічаюць бацькі з дзецьмі.

 

Ялінка на цэнтральнай плошчы горада гэтым разам сумяшчае ў сабе прыгожае з карысным. У сярэдзіне канструкцыі навагодняй прыгажуні працуе маленькі рэстаранчык. Праўда, каб увайсці ўсярэдзіну, трэба трохі пастаяць у чарзе.

 

Калі ж на тое няма часу ці жадання, то пачаставацца гарбатай, кавай ці глінтвейнам можна ў палатках звонку. Тут таксама можна набыць і традыцыйныя літоўскія смакоткі – пернікі і пірог шакоціс, а таксама сувеніры, зробленыя мясцовымі майстрамі.

 

У “спальных”  раёнах Вільні ўжо пачалі працаваць елкавыя кірмашы.

 

 

Больш здымкаў можна знайсці ў галерэі:

 


 

 

Фота Ірыны Новік