Прадпрымальнік з Гродна, які гандляваў садавінай, недаплаціў амаль мільярд рублёў падаткаў

|

У час праверкі падатковая інспекцыя Ленінскага раёна Гродна высветліла, што дакументы, якія сведчаць аб пастаўках тавараў, не маюць юрыдычнай моцы, а аперацый, адлюстраваных у дакументах, наогул не было.

 

У выніку падатковая далічыла прадпрымальніку падаткаў і пені агулам на 1,6 млрд рублёў.

 

Матэрыялы перададзеныя ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ў сувязі з ухіленнем ад падаткаў у асабліва буйным памеры і магчымай фальсіфікацыяй дакументаў. Магчыма ўзбуджэнне крымінальнай справы.

 

На фота: будынак новай абласной падатковай у Гродне