У Гродне дазволілі прадаваць піва пасля 23.00

|

Забарону адмянілі пастановай №694 Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Цяпер піва можна купіць круглыя суткі ва ўсёй вобласці. Дарэчы, па-за межамі абласнога цэнтра продаж спынялі на гадзіну раней – ужо ў 22.00.

 

Пастанова пасля прыняцця праходзіла праз юрыдычную экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі. Як расказалі “Твайму стылю” ў адной з крам гандлёвай сеткі “Алмі”, яны пачалі начны продаж алкаголю з чацвярга, 14 студзеня.

 

Нагадаем, у канцы жніўня 2015 года была знята ўведзеная годам раней забарона продажу больш моцнага алкаголю пасля 22.00. Пры гэтым асобнае рашэнне пра забарону продажу піва і слабаалкагольных напояў заставалася ў моцы.