Лепшы рыбак вобласці і адзін з лепшых у Беларусі жыве ў Гродне

|

Аматарам рыбалкі, сярод якіх была і адна дзяўчына, давалася тры гадзiны для таго, каб злавіць максімальную колькасць рыбін.

 

Адным з прызёраў фестывалю стаў гарадзенец Аляксандр Шырко, які пасля ранейшай перамогi на ўзроўні краіны ўжо мае пуцёўку на чэмпіянат свету ў Сербіі.

 


– Рыбалка спачатку была маім хобі, а потым ператварылася ў лад жыцця. Увесь вольны час, у любое надвор’е, я імкнуся праводзіць на рыбалцы. З мінулага года захапіўся спартыўнай рыбалкай [лоўля на фідэр], – кажа Аляксандр. У 2015 годзе ён паўдзельнічаў у многіх чэмпіянатах і турнірах. Самая значная перамога для хлопца – другое месца ў асабістым заліку ў чэмпіянаце Беларусі па лоўлі фідэрам. Дзякуючы гэтаму ён і зможа патрапіць на чэмпіянат свету ў Сербіі.


– Я змог дасягнуць такіх высокіх вынікаў дзякуючы ўпартым трэніроўкам, правільна абранай тактыцы лоўлі, вытрымцы і канцэнтрацыі да апошняй хвіліны спаборніцтваў, – кажа Аляксандр.

 

Таксама ён лічыць, што ў Гродне і вобласці рыбалка апошнім часам стала больш папулярнай і колькасць рыбакоў пастаянна павялічваецца.

 

– Рыбакоў шмат, а наша вобласць самая бедная па колькасці вадаёмаў. Гэтыя два фактары адмоўна ўплываюць на колькасць рыбы – яе становіцца менш у параўнанні з мінулымі гадамі. Каб рыба далей вадзілася ў нас, рыбакі павінны прытрымлівацца культуры рыбалоўства.


align=”” width=”725″ height=”967″ >

 

Культура рыбалоўства гэта ў першую чаргу правільная рыбалка і барацьба з браканьерамі.

 

Пад канец спаборніцтваў прызёры атрымалі заслужаныя падарункі. Таксама кожны ўдзельнік і нават глядач мог пакаштаваць прыгатаванай вухі і бульбы са скваркамі.

 

Галоўны арганізатар фестывалю – рэспубліканскі заказнік “Азёры”. Прызамі спаборніцтвы падтрымалі тры гарадзенскія рыбалоўныя крамы.

 

Мода на беларускі стыль дабралася ў Гродне і да рыбалоўных крамаў