У Мастах у школе запрацавала першая ў вобласці электронная прапускная сістэма. У Гродне яшчэ не гатова

Першая электронная прапускная сістэма павінна была з’явіцца ў Гродне ў сярэдняй школе №18. Абяцалі запусціць новы праект для школьнікаў яшчэ восенню 2015 года, але з-за недахопу фінансаў перанеслі на больш позні тэрмін.

 

У снежні мінулага года начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму гродзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека запэўніў карэспандэнта “Твайго стылю”, што новая сістэма запрацуе да канца года. Ужо набліжаецца да завяршэння першы месяц 2016 года, але новая сістэма ўсё яшчэ не працуе.

 

У школе расказалі, што ў пачатку студзеня прыходзілі спецыялісты, якія расказалі, што засталося зрабіць толькі карткі для прапускной сістэмы. З таго часу нічога не зрушылася.

 

У гарвыканкаме ад каментароў адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што начальнік упраўлення захварэў, а з 1 лютага наогул сыходзіць у адпачынак. Пытанне па ўкараненні першай прапускной сістэмы ў гродзенскай школе застаецца адкрытым.

 

Фота: Гродзенская праўда