У “Шэкспіры” будуць частаваць шампанскім: тэатр лялек рыхтуе віншаванні жанчынам

|

Гарадзенскія тэатралы ведаюць з уласнага досведу, што ў тэатры лялек умеюць арганізаваць свята так, што кожны ўдзельнік адчуе сябе зоркай сцены.

 

 

 

Уражанні пра колішнія Хэлоўіны гледачы прыпамінаюць да сёння – сапраўдныя вядзьмаркі і прывіды, духі тэатру і закулісныя жарсці захаплялі наведвальнікаў і рабілі іх паўнавартаснымі ўдзельнікамі шоў.

 

Хэлоўін у Ляльках: гарадзенцы дапамаглі супакоіцца прывіду тэатра

 

Вечарыны прысвечаныя Дню закаханых таксама заўжды праходзяць з аншлагам. Магчымасць даведацца пра лёс кахання ад гадалкі, схадзіць у тэатральны ЗАГС ці прызнацца ў пачуццях са сцэны любімага тэатра вабіць гарадзенцаў і не пакідае ў касе “лішніх білецікаў”.

 

 

 

Тэатр лялек збярэ закаранелых рамантыкаў у Дзень закаханых

 

Што да святкавання Дня жанчын, то сёлетняя імпрэза будзе першай, прымеркаванай да гэтай нагоды. Зараз актыўна ідуць прыгатаванні да свята і рэпетыцыі. Арганізатары пакуль не адкрываюць усіх таямніц урачыстасцяў. Кажуць, што гэта будзе падобна на “зборны канцэрт” ад артыстаў тэатра, аб’яднаны меркаваннем, што  мужчынскія размовы на любыя тэмы –  футбол, палітыка ці машыны – урэшце зводзяцца да абмеркавання прыгожай паловы чалавецтва.

 

 

Гумар, усмешкі і святочны настрой на працягу ўсяго вечара будзе дарыць гледачам вядоўца імпрэзы, адзін з самых абаяльных актораў тэатра,  Аляксандр Енджэеўскі. Тэатральная кавярня “Шэкспір” з нагоды свята падорыць кожнай наведвальніцы бакал шампанскага.

 

 

 

Квіткі на святочны вечар “Бясконца пра жанчын” каштуюць 80 і 100 тысяч рублёў.


Пачатак святочнага вечара ў 19.00