Яшчэ можна паспець заявіцца на турнір “Гродзенскі снайпер 2016”

|

Пілотны турнір прайшоў 7 сакавіка 2016 года і паказаў вялікую цікавасць гродзенцаў да такога віду спорту. Пасля тэставага турніру былі ўлічаны пажаданні ўдзельнікаў, каб зрабіць турнір больш даступным і зручным. Зараз змены для стральбы будуць праводзіцца па раскладзе, што дазволіць пазбегнуць чаргi і пазбавіць стралкоў алішняга хвалявання перад стартам.

 

Аматарскі турнір па кулявой стральбе сабраў у Гродне 100 чалавек

 

Турнір па стральбе будзе праводзіцца ў дзвюх дысцыплінах: “пісталет” і “вінтоўка” сярод мужчын і жанчын асобна. Удзельнікі выконваюць 13 стрэлаў з пнеўматычнай зброі па электронных стралковых устаноўках SiUS ASCOR. Першыя тры стрэлы – пробныя, наступныя дзесяць – заліковыя. Дыстанцыя 10 метраў.

 

Каб прыняць удзел у турнiры дастаткова патэлефанаваць у БФСТ “Дынама” ці па электроннай пошце паведаміць сваё прозвішча і імя, а таксама дысцыпліны, у якіх плануецца ўдзел. Спаборніцтвы пачынаюцца 24 красавіка ў 10.30.

 

Удзельнікі аплачваюць стартавы ўнёсак 30 тыс. рублёў за адну дысцыпліну, выконваюць стральбу. Пасля стральбы раздрукоўваюцца вынікі і ўносяцца суддзёй у электронны пратакол, які анлайн транслюецца на сайце аргструктуры grodno-dinamo.by.

 

Пераможцы адборачных этапаў, а таксама лепшыя стралкі будуць прымаць удзел у фінале 18 снежня і пазмагаюцца за галоўны прыз.

 

Каб падрыхтаваць удзельнікаў да турніру, у ціры кожную нядзелю праходзяць заняткі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў. Кошт аднаго стрэлу 1000 рублёў. Гэтыя трэніроўкі паціху набіраюць папулярнасць – гэта не толькі трэніроўкі ў трапнасці і вытрымцы, уменні сканцэнтравацца, але і выдатная ідэя для вольнага часу ў выходны дзень.