У Гродне “Варвары” ўсухую абыгралі расiйскіх “Ястрабаў”
У Гродне паглядзець першую ў гэтым годзе міжнародную гульню прыйшло шмат гараджан. Як аказалася, не дарма. Гульня пачалася са спазненнем, бо “Ястрабы” ехалі з Калінінграда.
Усё, што не атрымалася ў Віцебску, у “Варвараў” атрымалася ў Гродне.
“Пасля паразы ад “Рысяў” мы доўга працавалі над камбінацыямі. Менавіта гэта і дапамагло правесці добры матч”, – кажа галоўны трэнер “Варвараў” Аляксей Серабракоў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Зыход матчу вызначыўся ў другой чвэрці, калі гаспадарам удалося занесці два тачдаўны. “Ястрабы” шмат памыляліся, а гарадзенцы стараліся выкарыстоўваць атрыманы шанец. У выніку заканамерная перамога гарадзенцаў.
“Варвары” (Гродна) – “Бурштынавыя Ястрабы” (Калінінград) – 23:0
“Правялі добрую гульню з сур’ёзным супернікам. Заўсёды прыемна гуляць з камандамі з іншых краін – тым самым правяраць свой узровень. Чарговы раз парадавала наша абарона. Вось ужо на выездзе з “Ястрабамi” нам будзе вельмі цяжка, але мы што-небудзь прыдумаем. Хачу адзначыць, што да нас ужо прыйшлі два перспектыўных пачаткоўцы, так што ў будучыню мы глядзім з аптымізмам”, – дадаў Аляксей.
Пасля перамогі над “Ястрабамi” гарадзенцы палепшылі сваё становішча і перамясціліся на другі радок у турнірнай табліцы. На першам жа ідуць віцебскія “Рысі”. Менавіта з імі, гарадзенцы і згуляюць наступны матч, які пройдзе 18 чэрвеня ў Гродне.