Бібліятэка на свежым паветры: у Гродне да канца лета можна бясплатна чытаць новыя кнігі і працаваць з тэхнікай
Усе мерапрыемствы цалкам бясплатныя. Акрамя чытання кніг на розных мовах, дзецям і бацькам прапануюць майстраваць з дапамогай электроннага канструктара, працаваць з 3D-ручкай, а таксама гуляць у настольныя і рухомыя гульні.
“Мы ўжо другі год запар арганізоўваем для дзяцей і дарослых адукацыйна-забаўляльныя праграмы. Першая – “Пікнік ў яблыневым садзе”, які праходзіць па выходных на тэрыторыі Новага замка. Другое – “Бібліятэка пад адкрытым небам”, якая праходзіць кожную сераду каля дома Элізы Ажэшкі. Акрамя кніг, настольных гульняў і рознай тэхнікі, мы прапануем вучыцца граць на гітары. Асноўная ідэя – прыцягнуць дзяцей, бацькоў i гасцей Гродна ў цікавыя месцы, папрацаваць з новымі тэхналогіямі, а таксама пачытаць новыя кнігі”, – распавяла загадчыца аддзела выданняў на замежных мовах бібліятэкі Ларыса Лотыш.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
“Як прайсці ў бібліятэку?” Ненавуковы эксперымент прысвечаны юбілею