Падтрымаць і патрымацца: кінолагі з сабакам завіталі ў летнік да асаблівых дзяцей

|

 

“Назваць заняткі паўнавартаснай догатэрапіяй пакуль нельга, – распавядае Інэса Ларыонава, кіраўнічка Цэнтра дзённага знаходжання Чырвонага Крыжа, – але што гэта карысна і прыемна – без сумневу. Навукова падцверджаны факт, што калі гладзіць сабаку цягам 15 хвілін, гэта нармалізуе ціск і заспакойвае нервовую сістэму”.

 

У летніку пад Гродна пачалася змена дла асаблівых дзяцей і іх бацькоў

 

 

Не дзіва, што дзён, калі двойчы на месяц валанцёры з сабакамі прыходзілі ў цэнтр, усе чакалі з асаблівых нецярпеннем. Знайсці агульную мову і паразумецца паміж сабой госці і гаспадары змаглі проста: “Нездарма кажуць, што дзеці і сабакі ўмеюць любіць ні за што, – усміхаецца Інэса. – Такую шчырасць, як паміж імі, рэдка яшчэ дзе сустрэнеш”.

 

 

З лёгкай рукі кінолагаў Інэса Ларыонава і сама завяла сабаку.  У летніку яе Сімба таксама  валанцёрыць – дапамагае забаўляць дзяцей. У планах кіраўнічкі цэнтра – прайсці разам з ім навучанне, каб прыносіць сваім асаблівым падапечным як мага больш карысці.

 

 

 

Здымкі валанцёраў летніка і аўтаркі