Андрэй Чарнякевіч звольнены “за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны”

|

Удзельнікі пасяджэння прафкаму аднагалосна прагаласавалі за звальненне Андрэя Чарнякевіча.

Яшчэ ў аўторак большасць сябраў прафкаму выступілі супраць звальнення гісторыка.

 

Сам Чарнякевіч на пасяджэнні не прысутнічаў. Адзін з аўтараў “Гродназнаўства”, ён упэўнены, што звальненне звязанае з яго ўдзелам у напісанні гэтага падручніка па гісторыі Гродна.

 

 

Самыя яскравыя, запамінальныя і важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна, Святланы Марозавай, Андрэя Чарнякевіча пад рэдакцыяй Віталя Карнялюка і Вячаслава Шведа пад адной вокладкай сабрала выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”.

 

Прэзентацыі выдання “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” прайшлі яшчэ паўгады таму ў дзяржаўных адукацыйных установах, кніга з’явілася ў кнігарнях і бібліятэках, пра “Гродназнаўства” распавядала дзяржаўнае тэлебачанне.

 

                                                                                     

Тым большай нечаканасцю ў пачатку верасня стала канфіскацыя кнігі з кнігарняў і бібліятэк і цкаванне гісторыкаў, выкладчыкаў універсітэта імя Янкі Купалы, якія спрычыніліся да выдання «Гродназнаўства».

 

Здымак http://belsat.eu