Алеся Кіркевіча вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (абноўлена)

|

Як распавёў Алесь Кіркевіч, намеснік начальніка Ленінскага РАУС Гродна Павел Лапата сёння раніцай асабіста патэлефанаваў яму і выклікаў з нагоды дачы тлумачэнняў па падзеях у Свіслачы 27 кастрычніка.

 

Сустрэча з  Паўлам Лапатам была прызначана на 15 гадзін.

 

Усе тлумачэнні Кіркевіча змясціліся ў чатырох радках.

 

На думку актывіста, хутчэй за ўсё будзе суд.

Алесь Кіркевіч:

Гэтае тлумачэнне цяпер пойдзе ў Свіслач. Там ужо ўсё будзе вырашацца. Практыка паказвае, што, калі б не рыхтавалі суд, такімі справамі ніхто б не займаўся.

 

27 кастрычніка ў Свіслацкім раёне прайшоў традыцыйны фэст, прысвечаны братам Каліноўскім і паўстанцам 1863 г.

 

Тады за “парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў” затрымалі чатырох чалавек: Алеся Крата, Станіславу Гусакову, Віталя Лопасава і Вітольда Ашурка. Траіх з іх асудзілі да адміністратыўных арыштаў, Віталю Лопасаву далі штраф.

 

Праз некалькі тыдняў міліцыя ўзяла тлумачэнні  у трох жыхароў Свіслачы – Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка. У выніку на іх таксама былі складзеныя пратаколы аб парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Суд над Валюком адбудзецца 26 лістапада, над Дзесяцікам і Глебікам – 27 лістапада.

 

Здымак http://www.svaboda.org