Ці лёгка стаць дыджэем у Беларусі? На сувязі Dj Mironoff

Сяргей, ці лёгка стаць дыджэем?

 

Галоўнае ў гэтай справе жаданне, цярпенне, уменне падаць добры настрой і незабыўную атмасферу людзям, якія прыйшлі адпачыць. Вядома, як і ў любой справе патрэбны талент, пры чым не толькі звядзення трэкаў, а таксама падбору матэрыялу, уменне ў правільным парадку прайграць той ці іншы трэк. Ды-джэй павінен глядзець на людзей і разумець, што ў наступны момант яны хочуць пачуць.


align=”middle” alt=”Dj Mironoff за пультам” >

Dj Mironoff за пультам


Як ты стаў дыджэем? Што цябе падштурхнула да гэтага?

 

З дзяцінства выяўляў цікавасць да музыкі, хоць музычнай адукацыі і не атрымліваў. Потым пачаў хадзіць у розныя клубы, слухаць хто што грае, хто як гэта падае публіцы. І я падумаў: чаму б і не? Чаму я не магу стаць як яны ці нават ляпшым за іх?

 

У жыцці ўсё адбываецца не выпадкова і таму я натрапіў на рэкламу “Школы дыджэяў”. Вырашыў, што гэта мой шанец. Праз 4-5 месяцаў, я ўжо стаў з’яўляцца на публіцы ў начным клубе “Флінт”, справы пайшлі ў гару.

 

Сяргей Dj Mironoff (справа) з сертыфікатам “Школы дыджэяў”

 

У мяне атрымлівалася ўсё лепш і лепш, а вынік быў такі, што я зараз рэзідэнт начнога клуба і адзіны са школы, хто сапраўды прабіўся ў начное клубнае жыццё ў якасці дыджэя.


Ты пачынаў у “Флінце”, а пасля закрыцця клуба дзе граў?

 

У канцы 2010 года я пачаў з’яўляцца ў “Флінце”, а ў пачатку 2011 стаў рэзідэнтам. Быў ім аж да закрыцця ў 2012 годзе. Затым мяне запрашалі працаваць у “Парламенце”, але пасля дзвюх начэй працы я зразумеў, што гэта месца не зусім тое што мне трэба. Ды і пасля “Флінта” не было асаблівага жадання станавіцца рэзідэнтам нейкага іншага клуба.

 

Dj Mironoff у Флінце

 

Таму я пачаў граць там, куды мяне запрашалі, напрыклад у “Калізей”, “Хамелеон”, “NEO” (Маладзечна), “Dance Boutique” (Ліда), “Егіпет” (Масква), казіно “AMG” (Гродна), закрытыя вечарыны, карпаратывы і г.д. Таксама мае міксы ў стылі trance пачалі ставіць на Радыё Гродна у праграме “Трансляцыя” па суботах з 23.00 да 24.00.

 

Потым пачуў аб тым, што адкрываецца Моладзевы Цэнтр Гродна. Мне прапанавалі прыйсці на так званае праслухоўванне, усіх задаволілі мае ўменні і на гэты момант я перыядычна выступаю ў гэтым клубе.


Флінт” ізноў адкрыўся, чаму ты там не граеш?

 

Адкрыўся, але ад “Флінта” засталася толькі назва. Сам я туды не напрошваўся, кіраўніцтва ведала як са мной звязацца, але мабыць не палічыла патрэбным мяне запрашаць. Ды і пытанне, ці пагадзіўся б я?


Сяргей любіць футбол: і граць, і глядзець


Паводле меркаванняў некаторых гарадзенцаў, Моладзевы Цэнтр не карыстаецца такім аўтарытэтам як “Альфа” і “База”. Як ты намераны прыцягваць людзей?

 

Прыцягваць людзей не мая задача, я чалавек які павінен прымусіць людзей пайсці танцаваць, а не стаяць на вуліцы або пісаць у інтэрнэце і агітаваць людзей прыйсці ў клуб ці не. Меркаваннямі якіх людзей ты карыстаўся я не ведаю, але клуб па выхадных забіты цалкам, каментаваць іншыя клубы я не буду, гэта справа густу.


Сяргей у Моладзевым цэнтры Гродна


У Еўропе быць дыджэем – крута ды прыбыткова. Як у нас у краіне з гэтым ідуць справы?

 

Што значыць крута? (смяецца) Гэта такая ж праца, як і, напрыклад, у цябе – журналіст. Гэта не менш крутая прафесія. Я не лічу сябе крутым ці яшчэ нейкім. Проста на мяне глядзіць шмат людзей, яны танчаць пад тую музыку, якую я граю.

 

Некаторым яна не падабацца, яны будуць хадзіць і казаць: “Ды ён нічога не ўмее! Як наогул яго тут трымаюць?” Іншыя, наадварот, будуць чуць свае любімыя трэкі і рэакцыя будзе процілеглая. Будуць спрэчкі, абмеркаванні, пра цябе проста больш людзей даведаецца, але ад гэтага мне ніхто больш грошай не заплаціць.

 

Dj Mironoff у Флінце

 

Не трэба параўноўваць астатнi свет і нашу Беларусь. Ты ведаеш хоць аднаго дыджэя з Беларусi, якi зарабляе кучу грошай і калясіць па ўсім свеце? Я не. Таму гэта ў нас лічыцца больш хобі, вядома, за невялікі аклад.


А асноўная твая прафесія якая?

 

Асноўнай няма. Наогул, хачу быць касманаўтам (смяецца), праходжу медабследаванне. А так вучуся ва універсітэце на эканаміста.


Чаму менавіта касманаўтам?

 

Усе савецкія дзеці марылі стаць Гагарыным, а я не марыў, мяне прымусілі, гэтак жа як і прымусілі стаць старастам ў 10 класе.


Dj Mironoff у Флінце


Што ты параіш дыджэям-пачаткоўцам?

 

Не здавацца, удзельнічаць і быць у курсе начнога клубнага жыцця, заўсёды усміхацца і дарыць людзям добры настрой, мець свой стыль, сваю фішку, быць не падобным да астатніх, бо так яны прыцягнуць да сябе ўвагу і змогуць паказваць свой талент на розных мерапрыемствах начнога жыцця.

 

Здымкі прадстаўлены героем інтэрв’ю